Натан Яфімавіч Кобрынскі
Натан Яфімавіч Кобрынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1910[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1985[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | папулярызатар навукі |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне |
Натан Яфімавіч Кобрынскі (1910, г. Ваўкавыск — 1985, г. Масква, РСФСР) — вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1951). Брат Арона Кобрынскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1931 годзе скончыў Маскоўскі інстытут сілікатаў і будматэрыялаў, працаваў у МАІ, з 1935 года загадчык катэдры тэорыі механізмаў і машын МВТІ. З 1939 года ў Інстытуце машыназнаўства АН СССР. У 1948 годзе выконваў абавязкі намесніка дырэктара па навуковай частцы ў новаствораным Інстытуце дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі АН СССР. У 1951—1959 гадах прафесар катэдры лічыльна-матэматычных машын і прыладаў Пензенскага індустрыяльнага інстытута. Выкладаў тэорыю машын і механізмаў разам з Б. А. Трахтэнбротам, за гэты час напісаў у суаўтарстве з ім манаграфію «Уводзіны ў тэорыю канчатковых аўтаматаў».
У 1959 годзе прызначаны намеснікам начальніка вылічальнага цэнтра Дзяржплана СССР, затым начальнік аддзела па ўкараненні матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі ў народнай гаспадарцы. У 1965—1968 гадах загадчык катэдры вылічальнай тэхнікі і праграмавання МІЭІ. У 1968—1985 гадах працаваў у Маскоўскім эканоміка-статыстычным інстытуце (да 1974 года загадчык катэдры эканамічнай кібернетыкі).
З 1959 года зноў у Маскве, узначаліў новаствораную катэдру электронна-вылічальнай тэхнікі ў Маскоўскім інжынерна-эканамічным інстытуце, затым выкладаў там жа на катэдры эканамічнай кібернетыкі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін са стваральнікаў новага навуковага накірунку — тэорыі дакладнасці механізмаў. Распрацаваў метады і стварыў прыборы для вымярэння кутніх хуткасцяў і паскарэнняў (1940—1942). Прапанаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы аналагавых вылічальных машын (1948—1952). Аўтар навуковых артыкулаў, манаграфій, падручнікаў.
Выпусціў некалькі манаграфій. У 1980-я гадах сумесна з А. Д. Смірновым і Я. З. Маймінасім напісаў падручнік «Эканамічная кібернетыка».
Як папулярызатар навукі выпусціў у 1959 годзе напісаную сумесна з Віктарам Пякелісвс кнігу «Хутчэй думкі», якая складаецца з трох адносна незалежных частак: «Матэматыка і жыццё» (пра вылічальную матэматыку), «Машына лічыць» (пра вылічальную тэхніку) і "Машына «думае» (пра кібернетыку). У 1969 одзе у суаўтарстве з братам Аронам Кобрынскім апублікаваў у кніжнай серыі «Эўрыка» кнігу «Ці шмат чалавеку трэба?», якая растлумачвае прынцыпы арганізацыі і працы сістэм кіравання ў аўтаматах і эканоміцы[2].
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ У 1910 г. у Ваўкавыску нарадзіўся Натан Яфімавіч КОБРЫНСКІ — савецкі вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1951). Брат Арона Кобрынскага