Нацыянальны парк паўвостраў Брус
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/04/Bruce_Peninsula_National_Park_%E2%80%93_The_Grotto%E2%80%93Ontario_%281%29.jpg/220px-Bruce_Peninsula_National_Park_%E2%80%93_The_Grotto%E2%80%93Ontario_%281%29.jpg)
Нацыянальны парк Брус (англ.: Bruce Peninsula National Park, фр.: Parc national de la Péninsule-Bruce) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 1987 годзе на паўвостраве Брус у правінцыі Антарыа. З'яўляецца ядром біясфернага запаведніка Niagara Escarpment і адным з найбуйнейшых ахоўных раёнаў у Паўднёвай Антарыа. Плошча парку складае 154 км². Брус — парк з рознымі ландшафтамі: ад альвараў, неўрадлівых глеб з беднай расліннасцю, да густых лясоў. На тэрыторыі ёсць некалькі азёр. Парк мае рэсурсы для пешага турызму, кемпінга, назіранняў за птушкамі і іншай рэкрэацыйнай дзейнасці.