Нацыянальны парк Вапуск
![]() | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Канада, Манітоба |
---|---|
Плошча | 11 475 км² |
Дата заснавання | 1996 |
Наведвальнасць | 1 869 (2007) |
Кіруючая арганізацыя | Паркі Канады |
Нацыянальны парк Вапуск (англ.: Wapusk National Park, фр.: Parc national Wapusk) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 1996 годзе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ў правінцыі Манітоба. Назва парку паходзіць з мовы кры, на якой слова вапуск азначае белы мядзведзь. Размешчаны ў 45 км на поўдзень ад мястэчка Чэрчыл у Манітобе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ля ўпадзення ў яго ракі Нельсан; займае плошчу 11475 км². Ахоплівае большую частку Гудзонскай нізіны.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Гудзонаў заліў, які з'яўляецца часткай Паўночнага Ледавітага акіяна, шмат у чым вызначае клімат гэтага рэгіёна. Мікраклімат, які нагадвае клімат большай часткі Арктыкі, ператварыў большую частку гэтай тэрыторыі ў арктычную пустыню з менш чым 300 мм ападкаў у год. Вапуск з'яўляецца адным з самых халодных і неспрыяльных раёнаў Канады. Нават улетку тэмпература можа рэзка падаць, што стварае экстрэмальныя ўмовы для жыцця ў гэтых краях.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ryan K. Brook, Structure and Dynamics of the Vegetation in Wapusk National Park and the Cape Churchill Wildlife Management Area of Manitoba: Community and Landscape Scales, University of Manitoba, 2001 (thèse)
- Dennis Fast et Rebecca L. Grambo, Wapusk : white bear of the North, Heartland Associates, Winnipeg, 2003, 112 p.
- Barb McDermott, Jacinthe Lavoie et Gail McKeown, Le parc national Wapusk, Les Éditions de la Chenelière, Montréal, 2001
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны парк Вапуск
- Нацыянальны парк Вапуск Архівавана 1 красавіка 2009. (англ.)