Нейрамедыятар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нейрамедыятары (нейратрансмітэры, пасярэднікі) — біялагічна актыўныя хімічныя рэчывы, з дапамогай якіх ажыццяўляецца перадача электрычнага імпульсу з нервовай клеткі праз сінаптычную прастору паміж нейронамі. Нервовы імпульс, які паступае ў прэсінаптычны канчатак, выклікае вызваленне ў сінаптычную шчыліну медыятара. Малекулы медыятараў рэагуюць са спецыфічнымі рэцэпторнымі бялкамі клеткавай мембраны, ініцыіруюць ланцуг біяхімічных рэакцый, якія выклікаюць змяненне трансмембраннга току іёнаў, што прыводзіць да дэпалярызацыі мембраны і ўзнікнення патэнцыялу дзеяння.

Традыцыйна нейрамедыятары адносяць да 3 груп: амінакіслоты, пептыды, монааміны (у тым ліку катэхаламіны).