Перайсці да зместу

Норадрэналін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Норадрэналін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₈H₁₁NO₃
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 51-41-2
PubChem 439260
Рэг. нумар EINECS 200-096-6
SMILES
ChemSpider 388394

Норадрэналі́н, норэпінефрын — біялагічна актыўнае рэчыва з групы катэхаламінаў, нейрагармон. Утвараецца ў клетках мазгавога слоя наднырачнікаў і ў нервовай сістэме чалавека і пазваночных жывёл, з’яўляецца перадатчыкам (медыятарам) нервовага ўзбуджэння.

Біяхімічны папярэднік адрэналіну.

Атрымліваюць сінтэтычным шляхам.

Стымулюе скарачэнні сэрца, расслабляе мускулатуру бронхаў, уплывае на абмен рэчываў. Сакрэцыя норадрэналіну ўзмацняецца пры стрэсе, фізічных нагрузках і інш.

Выкарыстоўваюць у медыцыне пры зніжэнні артэрыяльнага ціску, калапсе, страце крыві, шоку.