Перайсці да зместу

Новая Англія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новая Англія на карце ЗША
Новая Англія ў ЗША
Новая Англія ў ЗША

Новая Англія (англ.: New England) — рэгіён на паўночным усходзе ЗША, які ўключае ў сябе наступныя штаты:

Першыя англійскія пурытане, якія ўцяклі ад рэлігійных праследаванняў у Еўропе, пасяліліся ў Новай Англіі ў 1620 годзе, у калоніі Плімут[1]. У канцы XVIII стагоддзя калоніі Новай Англіі былі ў ліку першых паўночнаамерыканскіх калоній Брытанскай імперыі, якія прадэманстравалі незалежнасць ад Брытанскай кароны, аднак пазней яны выступалі супраць вайны 1812 года паміж Злучанымі Штатамі і Вялікабрытаніяй.

У XIX стагоддзі рэгіён сыграў бачную ролю ў руху за адмену рабства ў Злучаных Штатах, стаўшы галоўным рэгіёнам у амерыканскай літаратуры і філасофіі, тут стартавала сістэма бясплатнай дзяржаўнай адукацыі; Новая Англія стала першым рэгіёнам у Злучаных Штатах, ператвораным у рамках паўночнаамерыканскай прамысловай рэвалюцыі.

Парк Нью-Хэйвен Грын быў створаны ў 1638 годзе і захоўваецца дагэтуль, з'яўляецца першым планавым месцам горада, створаным у Амерыцы[2].

Горад Бостан лічыцца камерцыйным і культурным цэнтрам рэгіёна.

Зноскі

  1. http://en.wikipedia.org/wiki/Plymouth_Colony Пра калонію Плімут англ.: {{{1}}}
  2. New Haven Travel Guide(недаступная спасылка). wcities. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 4 снежня 2007.