Нохман Гіршавіч Гурэвіч
Выгляд
Нохман Гіршавіч Гурэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўгуст Янавіч Балцін | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Рыгоравіч Ванееў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1895 |
||||||
Смерць |
1937 |
||||||
Партыя | |||||||
Член у |
Нохман Гіршавіч Гурэвіч (1895, в. Чараўня, цяпер Старадубскі раён, Бранская вобласць, Расія — 1937 (?), Менск, НКУС) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сям’і рабочага. У 1918—1920 гадах у Чырвонай арміі, уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР. З 1933 года[1] па 1937 год — наркам унутранага гандлю БССР.
Арыштаваны 17 ліпеня 1937 года ў Менску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 30 кастрычніка 1937 года як «член тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» і за «падрыўную дзейнасць» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Дата смерці дакладна невядома. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13 жніўня 1957 года. Асабовая справа Г. № 10795-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 15 сакавіка 1933 г. «Аб прызначэнні т. Гурэвіча Н. Г. Народным Камісарам забяспечання БССР» // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1933. — № 12. — С. 11—12.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |