Перайсці да зместу

Няроўны шлюб (карціна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Уладзіміравіч Пукіраў
Няроўны шлюб. 1862
Матэрыял Палатно
Тэхніка Масла
Памеры 173 × 136,5 см
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Няроўны шлюб» — карціна рускага мастака Васіля Пукірава. Праца была напісана ў 1862 годзе, адразу пасля заканчэння Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства. Карціна «Няроўны шлюб» (знаходзіцца ў маскоўскай Траццякоўскай галерэі) дастаўлена на акадэмічную выстаўку 1863 года, сваёй агульнай ідэяй, моцнай экспрэсіяй, незвычайным для бытавага сюжэту памерам і майстэрскім выкананнем адразу высунула мастака на адно з самых бачных месцаў у асяроддзі рускіх жывапісцаў. За яе Акадэмія ўзнагародзіла яго званнем прафесара.

Сюжэт карціны — няроўны шлюб маладой прыгожай дзяўчыны і багатага старога. Вакол абыякавыя твары, толькі адзін малады чалавек скрыжаваўшы рукі с асуджэннем глядзіць на пару. Лічыцца, што ў гэтым чалавеку мастак намаляваў сябе, як бы выражаючы свой пратэст.

Гісторыя карціны

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная версія

[правіць | правіць зыходнік]

Задума стварэння карціны «Няроўны шлюб» звязана з рэальнай гісторыяй сябра Васіля Пукірава — Сяргея Варанцова, які быў закаханы ў Соф'ю Мікалаеўну Рыбнікаву і збіраўся ажаніцца з ёй. Аднак бацькі выдалі яе за блізкага сваяка Сяргея — багатага купца 1-й гільдыі Андрэя Аляксандравіча Карзінкіна, а адхілены жаніх, у выніку, стаў шаферам на вяселлі каханай дзяўчыны.

На эскізе ў вобразе маладога чалавека са скрыжаванымі на грудзях рукамі, які стаіць за маладой, і быў першапачаткова намаляваны Сяргей Варанцоў, але праз яго пазнейшыя скаргі наконт таго, што мастак зрабіў яго гісторыю набыткам публікі Васіль Пукіраў намаляваў сябе самога[1].

Другасная версія

[правіць | правіць зыходнік]

Таксама, існуе меркаванне, што нагодай да напісання карціны паслужыла яшчэ адна драма, якая адбылася з самім Васілём Пукіравым. Існуе здагадка, што юную нявесту мастак пісаў з дзяўчыны, у якую быў закаханы, — Праскоўі Варанцовай. У зборы Траццякоўскай галерэі ёсць малюнак алоўкам В. Д. Сухава, зроблены ў 1907 годзе, на якім напісана: «Прасковья Матвеевна Варенцова, с которой 44 года назад художник В.В. Пукирев написал свою известную картину «Неравный брак»[1]. Праскоўю Варанцову выдалі замуж за старога, а Васіль Пукіраў неўзабаве з'ехаў на некалькі месяцаў за мяжу. Абедзве гісторыі адбыліся ў 1861 годзе, а ў 1862 быў створаны «Няроўны шлюб».

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б М.А. Шчарбакова.. Да 165-годдзя Васіля Уладзіміравіча Пукірава (1832-1890)(недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (18 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 12 сакавіка 2012.
  2. Да 165–годдзя Васіля Уладзіміравіча Пукірава (1832–1890)