Нёман-52012
Нёман-52012 | |
---|---|
Вытворца | ААТ "Лідскія аўтобусы "Нёман" |
Месца вытворчасці | Ліда, |
Гады выпуску | 2001–2018[1] |
Тып | Прыгарадны |
Вікісховішчы | на
Нёман-52012 — прыгарадны аўтобус, які выпускаўся Лідскім заводам Нёман. Створаны на базе ЛіАЗ-5256, ліцэнзію на вытворчасць якога завод атрымаў у сярэдзіне 1990-х гадоў.
Апісаннне
[правіць | правіць зыходнік]Кузаў
[правіць | правіць зыходнік]Кузаў — аўтобуса цэльнаметалічны, вагоннага тыпу, апорны, выкананы з ацынкаванага ліста. Пярэдняя і задняя панэлі кузава выраблены са шклапластыка.
У салоне аўтобуса ўсталявана чатыры шэрагі сядзенняў (здвоеныя сядзенні ўздоўж абодвух бартоў), уздоўж задняга борта ўстаноўлена сядзенне на ўсю шырыню салона. Агульная колькасць месцаў — 86. Колькасць месцаў для сядзення — 45.
Рухавік
[правіць | правіць зыходнік]Сілавы агрэгат усталяваны падоўжна ў заднім звесе, а радыятар сістэмы астуджэння — папярочна.
На аўтобусах ранніх выпускаў усталёўваўся васьміцыліндравы V-падобны дызельны рухавік КамАЗ. Яго аб'ём складаў 10,85 літраў, максімальная магутнасць — 237 к.с. (176 кВт) максімальны круцільны момант 833 Н * м. Аднак такі рухавік з'яўляецца вельмі ненадзейным і складаным у абслугоўванні, таму ў цяперашні час на аўтобус устанаўліваецца шасціцыліндравы V-падобны дызельны рухавік ЯМЗ-236НЕ2.
Хадавая частка
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдні мост складаецца з двух рычагоў падвескі і замацаваных на іх праз шворан колава-ступічных вузлоў. Бэлька — неразразная. Падвеска — залежная, пнеўматычная на двух пнеўмабалонах з двума тэлескапічнымі амартызатарамі і адным рэгулятарам палажэння кузава[2].
Задні — падвойная разнесеная галоўная перадача з цэнтральным канічным рэдуктарам і планетарнымі колавымі перадачамі. Вырабляўся Мінскім заводам колавых цягачоў. Падвеска задняга моста — залежная пнеўматычная на чатырох пнеўмабалонах з чатырма тэлескапічнымі амартызатарамі і двума рэгулятарамі палажэння кузава[3].
Зноскі
- ↑ Ингредиенты хита. Производственный репортаж из цехов завода "Неман" (руск.). mpark.pro (15 лістапада 2019). Праверана 16 лістапада 2019.
- ↑ Специализированные ведущие мосты для низкопольных городских автобусов (ч. 2) // Основные средства : часопіс. — 2010. — № 06. (руск.)
- ↑ Специализированные ведущие мосты для низкопольных городских автобусов (ч. 1) // Основные средства : часопіс. — 2010. — № 03. (руск.)
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Нёман-52012 на Вікісховішчы |