Перайсці да зместу

Нікалас Сеалін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Нікалас Сеалін
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 красавіка 1986(1986-04-10)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 183 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Бразілія Віторыя (Салвадор)
2004 Бразілія Катуэнсі
2005 Бразілія Віторыя (Салвадор)
2005—2006 Бразілія Уніян Барбарэнсі
2006—2007 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 22 (6)
2008—2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 34 (11)
2009   Беларусь Нёман (Гродна) 11 (1)
2010—2012 Венгрыя Дзьёр 20 (3)
2012   Венгрыя Гонвед (Будапешт) 5 (0)
2012 Венгрыя Печ 2 (0)
2013 Беларусь Нёман (Гродна) 13 (1)
2013—2014 Італія Вербанія 9 (1)
2014 Італія Бра 9 (0)
2015 Італія Алімпія Аньянезэ 4 (1)
2015—2016 Швейцарыя Белінцона 15 (5)
2017—2018 Швейцарыя Арбеда
2019—2020 Швейцарыя Лузіядас
2020 Швейцарыя Аскона
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2022.

Нікалас Сеалін (парт.: Nicolas Ceolin, нар. 10 красавіка 1986, Пасу-Фунду, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку гуляў у бразільскіх клубах. У 2006 года трапіў у «Дарыду», пасля выступаў за МТЗ-РІПА і «Нёман». У 2010—2012 гадах гуляў у чэмпіянаце Венгрыі за розныя клубы.

У сакавіку 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Нёманам»[2]. Падчас другога выступлення ў гродзенскім клубе не змог асабліва вызначыцца на полі, але вялікі заробак футбаліста трапіла пад крытыку гродзенскага губернатара Сямёна Шапіры[3]. У верасні 2013 года Нікалас пакінуў «Нёман»[4].

У хуткім часе далучыўся да клуба «Вербанія» з італьянскай Серыі D (аматарская ліга). У лютым 2014 года перайшоў у клуб «Бра» з чацвёртага дывізіёна Італіі[5]. Улетку 2014 года пакінуў «Бра».

У пачатку 2015 года праходзіў прагляд у беларускіх клубах «Слуцк» і «Нёман», але безвынікова[6]. Улетку 2015 года далучыўся да швейцарскай «Белінцоны», пазней гуляў у Швейцарыі за «Арбеда», «Лузіядас» і «Аскону». У ліпені 2020 года завяршыў кар’еру, пасля чаго стаў футбольным агентам[7].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д1 Дарыда Беларусь 21 6
2007 Д1 Дарыда Беларусь 1 0
2008 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 22 6
2009 (1) Д1 Нёман Беларусь 11 1
2009 (2) Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 12 5
2009/10 (2) Д1 Дзьёр Венгрыя 3 0
2010/11 Д1 Дзьёр Венгрыя 15 3
2011/12 (1) Д1 Дзьёр Венгрыя 2 0
2011/12 (2) Д1 Гонвед Венгрыя 5 0
2012/13 (1) Д1 Печ Венгрыя 2 0
2013 (1) Д1 Нёман Беларусь 13 1
2013/14 (1) Д5 Вербанія Італія 9 1
2013/14 (2) Д4 Бра Італія 9 0

Зноскі