Перайсці да зместу

Нікі Хэйлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікі Хэйлі
англ.: Nikki Haley
член Палаты прадстаўнікоў Паўднёвай Караліны[d]
11 студзеня 2005 — 11 студзеня 2011
Папярэднік Larry Koon[d]
Governor of South Carolina[d]
12 студзеня 2011 — 24 студзеня 2017
Папярэднік Mark Sanford[d]
Пераемнік Генры Мак-Мастэр[d]
29-ы пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН[d]
27 студзеня 2017 — 31 снежня 2018
Папярэднік Michele J. Sison[d]
Пераемнік Jonathan Cohen[d]

Нараджэнне 20 студзеня 1972(1972-01-20)[1][2][…] (52 гады)
Імя пры нараджэнні Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-en-in" does not exist.
Бацька Ajit Singh Randhawa[d][3]
Маці Raj Kaur Randhawa[d][3]
Муж Michael Haley[d][4]
Веравызнанне метадызм[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт nikkihaley.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікі Хэйлі (англ.: Nikki Haley, народж. Німрата Рандхава; 20 студзеня 1972, Бамберг, Паўднёвая Караліна, ЗША) — амерыканскі палітык, дыпламат.

Нарадзілася ў сям’і эмігрантаў-сікхаў з індыйскага штата Пенджаб. Яе імя пры нараджэнні Німрата Рандхава. Бацька меў стыпендыю на навучанне ад Універсітэта Брытанскай Калумбіі (Канада), а пасля атрымання ступені доктара навук разам з сям’ёй пераехаў у Паўднёвую Караліну. Там ён выкладаў біялогію ў каледжы. Маці пасля сямі гадоў выкладання ў дзяржаўнай школе адкрыла буцік жаночага адзення. На той час Нікі было чатыры гады.

Скончыла прыватную сярэднюю школу. Пасля яе заканчэння атрымала ступень бакалаўра ў сферы бухгалтарскага ўліку і фінансаў у дзяржаўным Клемсанскім універсітэце.

Пачынаючы з 12 гадоў Нікі дапамагала маці весці бухгалтэрыю ў краме. Пасля заканчэння ўніверсітэту яна некаторы час папрацавала ў кампаніі па перапрацоўцы адкідаў, а затым далучылася да сямейнага бізнесу, які з магазіна ператварыўся ў фірму па выпуску адзення.

У 1998 годзе Нікі Хэйлі была прызначана ў раду дырэктараў Гандлёвай палаты адной з акруг штата Паўднёвая Караліна. У 2004 годзе стала прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі жанчын-прадпрымальніц. У тым жа годзе балатавалася ад Рэспубліканскай партыі ў Палату прадстаўнікоў ад штата Паўднёвая Караліна, і ў 32 гады яна стала першай амерыканкай індыйскага паходжання, якая заняла гэтую пасаду ў штаце.

Нікі Хейлі прабыла ў палаце прадстаўнікоў тры тэрміны, а ў 2010 годзе была абраная губернатарам Паўднёвай Караліны. У 2014 годзе яе пераабралі на другі тэрмін. Падала ў адстаўку, каб стаць прадстаўніком ЗША пры ААН.

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН з 27 студзеня 2017 па 31 снежня 2018 года.

Пасля сыходу з пасады ў ААН у маі 2019 года Нікі Хэйлі ўвайшла ў склад рады дырэктараў кампаніі Boeing.

Прэтэндэнтка на ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2024 годзе, але ў выніку абвясціла аб выхадзе з прэзідэнцкай гонкі.

У 1996 годзе выйшла замуж. Муж — афіцэр Нацыянальнай гвардыі Паўднёвай Караліны. У іх двое дзяцей.

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 студзеня 2016.
  2. Tikkanen A. Nikki Haley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Business Insider / H. BlodgetNYC: 2007. Праверана 5 студзеня 2024.
  4. https://web.archive.org/web/20231126025004/https://www.newspapers.com/article/the-times-and-democrat-bridal-registry/135782239/