Нішча (возера)
Выгляд
Нішча | |
---|---|
руск.: Нища | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,1[1] м |
Плошча | 0,824 км² |
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Сярэдняя глыбіня | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 255 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Пскоўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 01030000111199000000060 |
Нішча (руск.: Нища) — возера ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі, у басейне ракі Нішча (выцякае з возера), каля вёскі Баярына.
Плошча паверхні возера 0,824 км². Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 3 м. Плошча вадазбору 255 км². Берагавая лінія звілістая. На возеры некалькі астравоў. Зона мелкаводдзя высланая пяском, торфам, камянямі. Возера праточнае. Упадаюць рэкі Нішчанка, Слынніца, Утуга і ручаі[1]. Выцякае рака Нішча.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, гусцяра, лешч, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Озёра Себежского района (руск.)
- Фонд водоёмов Псковской области Архівавана 30 чэрвеня 2019. (руск.)
- Ліст карты О-35-145. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г. Архівавана 1 мая 2013.