Даўжыня да 60 см, маса да 1 кг (зрэдку да 7,5 кг). Цела кароткае і тоўстае, з кароткім хваставым сцяблом, выслана дробнай і шчыльнай луской і густым слоем слізі. Спіна цёмна-зялёная, бакі бурыя з залацістым бляскам, плаўнікі цёмна-шэрыя. Каля вуглоў рота невялікія вусікі. Знешнія промні брушных плаўнікоў самцоў значна больш тоўстыя, чым у самак[2].
Здольнасці да размнажэння дасягае ва ўзросце 3—4 гадоў. Нераст адбываецца часткамі ў чэрвені—ліпені. Ікру адкладвае на водных раслінах (300—400 тыс. ікрынак[2]).
↑ 2,02,12,2Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 321. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)
Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 321. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)