Ота Зандэр
Ота Зандэр | |
---|---|
ням.: Otto Sander | |
Род дзейнасці | акцёр, акцёр агучвання, кінаакцёр, тэатральны акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1941[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 2013[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Monika Hansen[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Deutscher Kritikerpreis[d] (1979) German Actor Award[d] (1980, 1989) Ernst Lubitsch award[d] (1982) Берлінскі мядзведзь[d] (1998) Berlinale Camera[d] (2008) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ота Зандэр (ням.: Otto Sander; 30 чэрвеня 1941, Гановер — 12 верасня 2013, Берлін) — нямецкі акцёр. Шырока вядомы шматгадовым супрацоўніцтвам з рэжысёрам Вімам Вендэрсам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вырас у Каселі, адслужыў ваенную службу ў флоце, вывучаў гісторыю мастацтваў і філасофію ва ўніверсітэце. У 1965 дэбютаваў на сцэне ў адным з камерных тэатраў Дзюсельдорфа. З 1967 прафесійны акцёр.
Тэатральная кар’ера Зандэра звязана, пераважна, з берлінскай «Шаўбюнэ» Петэра Штайна.
Адну з першых прыкметных кінароляў сыграў у фільме «Адзін з нас дваіх» (1973), якім дэбютаваў рэжысёр Вольфганг Петэрсен. У далейшым Зандер здымаўся ў такіх рэжысёраў, як Эрык Ромер («Маркіза фон О», 1976), Фолькер Шлёндорф («Бляшаны барабан», 1979), Анджэй Вайда («Каханне ў Германіі», 1980), Вольфганг Петэрсен («Човен», 1981, у ролі капітан-лейтэнанта Філіпа Томсена), Маргарэта фон Трота («Роза Люксембург», 1986, у ролі Карла Лібкнехта), Роза фон Праунхайм («Эйнштэйн сэксу», 1999). Самай знакамітай роляй Зандера, аднак, застаецца роля анёла Касіэля ў фільме Віма Вендэрса «Неба над Берлінам» (1987) і ў яго працягу «Так далёка, так блізка!» (1993).
Часткай творчай кар’еры Зандэра з’яўлялася яго сталае выступленне ў якасці дыктара ў дакументальных фільмах, а таксама чытальнік аўдыёкніг і т. п.: яго голас асабліва шануецца ў Германіі, так што часам Зандэра нават завуць проста Голас (ангел. The Voice).
Член журы 40-га Берлінскага кінафестывалю.
Зноскі
- ↑ а б Otto Sander // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Otto Sander // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121568628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121568628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.