Перайсці да зместу

Неба над Берлінам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Неба над БерлінамM:
ням.: Der Himmel über Berlin
Постар фільма
Жанр фэнтэзійны фільм[4][5][…] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Westdeutscher Rundfunk[d] і Argos Films[d]
Працягласць 128 ± 1 хв.
Бюджэт 5 000 000 нямецкая марка
Зборы 3 404 057 $[12] і 3 333 969 $[13]
Краіна
Мова іспанская, нямецкая, французская, англійская, турэцкая мова, іўрыт і японская мова[1]
Год 17 мая 1987[2], 29 кастрычніка 1987[3], 23 верасня 1987[2], 29 красавіка 1988[2], 6 мая 1988[2] і 1987
Наступны фільм Faraway, So Close![d]
IMDb ID 0093191
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Не́ба над Берлі́нам» (ням.: Der Himmel über Berlin) — французска-нямецкі мастацкі фільм 1987 года, пастаўлены Вімам Вендэрсам[14]. Адна з найбольш вядомых прац рэжысёра.

Прэм’ера карціны адбылася 17 мая 1987 года[15] ў межах конкурснай праграмы 40-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза за найлепшую рэжысуру[en][16].

У заключных тытрах фільма ўказана, што ён «прысвячаецца ўсім былым анёлам, але асабліва Ясудзіро, Франсуа і Андрэю». Гаворка ідзе пра кінарэжысёраў Ясудзіро Одзу, Франсуа Труфо і Андрэя Таркоўскага.

Два анёлы — Даміэль і Касіэль, адны з многіх такіх жа, як яны — чытаюць патаемныя думкі людзей, атрымліваюць асалоду ад сваёй свабоды і адначасова трохі зайздросцяць смяротным, бо самі яны асуджаны на несмяротнасць. У свеце анёлаў няма часу і няма фізічных адчуванняў, а ёсць толькі дух і думка. Пакахаўшы цыркавую акрабатку Марыён, Даміэль выбірае нявечную зямную любоў і жыццё, з усімі слабасцямі і недасканаласцю.

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]
   Бруна Ганц   –   Даміэль
   Ота Зандэр   –   Касіэль
   Сольвейг Домарцін   –   Марыён, цыркавая гімнастка
   Курт Буа   –   Гамер, стары пісьменнік
   Пітэр Фальк   –   Пітэр Фальк, анёл, які спусціўся з нябёс
   Ханс Марцін Сцір   –   канаючы чалавек
   Эльмар Вільмс   –   журботны чалавек у метро
   Зігурд Рахман   –   самагубца
   Беатрыс Маноўскі   –   прастытутка
   Т’еры Нуар   –   мастак ля Берлінскай сцяны

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[17].

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 19 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі[16].

  1. а б выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  3. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=6586 Праверана 29 сакавіка 2018.
  4. http://www.movieloci.com/1240-Wings-of-Desire Праверана 21 мая 2016.
  5. http://www.imdb.com/title/tt0120632/ Праверана 21 мая 2016.
  6. а б http://www.filmaffinity.com/es/film143942.html Праверана 21 мая 2016.
  7. http://www.imdb.com/title/tt0093191/ Праверана 21 мая 2016.
  8. а б в г д https://web.archive.org/web/20200322203805/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/wings-of-desire.4976 Праверана 22 сакавіка 2020.
  9. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=2682.html Праверана 21 мая 2016.
  10. а б http://stopklatka.pl/film/niebo-nad-berlinem Праверана 21 мая 2016.
  11. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю http://www.imdb.com/title/tt0093191/fullcredits Праверана 21 мая 2016.
  12. Box Office Mojo — 1999. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  13. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  14. Der Himmel über Berlin — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 студзеня 2020.
  15. Der Himmel über Berlin — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 студзеня 2020.
  16. а б Der Himmel über Berlin — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 студзеня 2020.
  17. Роджэр Эберт.. Wings of Desire movie review & film summary (1988) (англ.). Сайт Роджэра Эберта (12 красавіка 1998). Праверана 11 лістапада 2019.