Па дзікіх стэпах Забайкалля
«Па дзікіх стэпах Забайкалля» (арыгінальная назва «По диким степям Забайкалья», часам «Бродяга») — руская песня на словы Івана Кандрацьева, ураджэнца Беларусі. Песня стала шырока вядомай з пачатку 1900-х гадоў, але ў асяродку вязняў у Сібіры спявалася яшчэ ў 1880-я гады. Вядомасць песні прывяла да таго, што яе з часам сталі лічыць народнай. Даследчык спадчыны Івана Кандрацьева прафесар доктар культуралогіі Аляксандр Смолік, грунтуючыся на шматлікіх фактах, сцвярджае, што аўтарам слоў гэтай песні з’яўляецца Кандрацьеў. [1] Некаторыя расійскія даследчыкі таксама лічаць аўтарам гэтага твора Івана Канрацьева.
У дыскаграфіі выканаўцаў пачатку 20-га стагоддзя гэта песня пад назвай «Бродяга» даецца з аўтарствам слоў Івана Кандрацьева.
У сучаснай Расіі выконвалася народнай артысткай Расіі Жаннай Бічэўскай, групай «Мангол Шуудан», групай «ЧайФ».
У Польшчы на рускай мове гэту песню выконваў ураджэнец Беларусі Чэслаў Неман.
Пераклады песні
[правіць | правіць зыходнік]Верш «По диким степям Забайкалья» перакладзены на беларускую мову паэтам і музыкантам Вітаўтам Мартыненкам. Пераклад вызначаецца высокай паэтычнай культурай, майстэрскай перадачай мастацкага каларыту кандрацьеўскага твора. Верш на беларускай мове захаваў форму, стыль і рытм арыгінала. Мартыненка не прытрымліваўся літаральнага перакладу, тым не менш з выключнай дакладнасцю каларытнымі беларускімі словамі і выразамі перадаў адметнасць радкоў песні. [1]
На польскую мову верш перакладзены Мартай Бэллан (Marta Bellan). [2] Выконваўся Чэславам Нэманам ва ўласнай аранжыроўцы. [3]
Арыгінальны тэкст песні
[правіць | правіць зыходнік]- По диким степям Забайкалья,
- Где золото роют в горах,
- Бродяга, судьбу проклиная,
- Тащился с сумой на плечах.
- Идёт он густою тайгою,
- Где пташки одни лишь поют,
- Котёл его сбоку тревожит,
- Сухие коты ноги бьют.
- На нём рубашонка худая,
- И множество разных заплат,
- Шапчонка на нём арестанта
- И рваный тюремный халат.
- Бежал из тюрьмы тёмной ночью,
- В тюрьме он за правду страдал.
- Идти дальше нет уже мочи —
- Пред ним расстилался Байкал.
- Бродяга к Байкалу подходит,
- Рыбацкую лодку берёт
- И грустную песню заводит,
- Про Родину что-то поёт.
- «Оставил жену молодую
- И малых оставил детей,
- Теперь я иду наудачу,
- Бог знает, увижусь ли с ней!»
- Бродяга Байкал переехал,
- Навстречу — родимая мать.
- «Ах, здравствуй, ах, здравствуй, мамаша,
- Здоров ли отец мой да брат?»
- «Отец твой давно уж в могиле,
- Сырою землёю зарыт,
- А брат твой давно уж в Сибири,
- Давно кандалами гремит».
- «Пойдём же, пойдём, мой сыночек,
- Пойдём же в курень наш родной,
- Жена там по мужу скучает,
- И плачут детишки гурьбой».
Тэкст песні ў перакладзе на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]Пераклад Вітаўта Мартыненкі
БАДЗЯГА
- Па стэпах чужых Забайкальля,
- Дзе золата поўна ў гарах,
- Бадзяга на лёс наракае
- Ды цягнецца з кайстрай без сна.
- Кашулька на ім састарэла,
- Што лапінаў болей на ёй,
- Картуз арыштанцкі ня грэе,
- Чугай жа – турэмны – ня свой.
- Даў цягу з турмы цёмнай ноччу,
- Пакуты за праўду трываў.
- Ды йсьці болей ногі ня хочуць,
- А далей чакае Байкал.
- Да возера ўрэшце падходзіць
- І човен рыбацкі бярэ,
- Стамлённыя цягліцы ўзводзіць
- Ды вёслы натужна дзярэ.
- Заводзіць самотныя сьпевы
- Пра край свой забраны і дом.
- Айчыны гаротнай павевы
- Настрой разьвярнулі ўверх дном.
- Нат вецер яму падпявае:
- Навошта спяшаесься ты?
- Стамленае сэрца ня знае,
- Што хата і вёска пусты.
- Бадзяга Байкал перадолеў,
- Да матчынай хаты дайшоў,
- А думкамі ўсё у няволі,
- Чакае бацькоў-сваякоў.
- І вось яна, родная хата,
- І маці насустрач ідзе.
- Бадзяга пытае: “Дзе тата?
- І Янка, браточак, мой дзе?
- – Твой бацька ляжыць у магіле,
- Зямлёй прыхаваны даўно,
- А брат апынуўся ў Сібіры,
- Дзе цягне чужое ярмо.
- Са стэпаў, лясоў Забайкальля,
- Праз немач, сьнягі і вятры
- Бадзяга вярнуўся да краю,
- Скуль збег ад чужынскай муштры. [4]
Зноскі
- ↑ а б Аляксандр Смолік. Божы дар Івана Кандрацьева — Мінск: БДУКМ, 2013. ISBN 978-985-522-075-7
- ↑ «Włóczęga» - тэкст песні (польск.)
- ↑ «Włóczęga» - песня ў выкананні Ч.Немэна (польск.)
- ↑ Беларускія песні і гімны: зб. песень // уклад., аўтар арт. Сымон Барыс. — Мінск: А.М.Вараксін, 2012. ISBN 978-985-7035-49-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [1] Архівавана 11 кастрычніка 2010. По Диким Степям Забайкалья (руск.)
- [2] Кондратьев Иван Кузьмич (руск.)
- [3] Архівавана 16 красавіка 2016. У Каловічах зладзілі свята ў гонар земляка
- [4] Архівавана 17 чэрвеня 2015. Імя аўтара сусветна вядомай песні Івана Кандрацьева “По диким степям Забайкалья” вярнуў землякам яго аднавясковец ("Рэгіянальная газета")
- Иван Абрамович Назаров, Встречи и письма, Владимир, 1957. (руск.)