Па кім звоніць звон
Па кім звоніць звон | |
---|---|
For Whom the Bell Tolls | |
Жанр | раман |
Аўтар | Эрнэст Хемінгуэй |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1939–1940 |
Дата першай публікацыі | 21 кастрычніка 1940 |
Выдавецтва | Charles Scribner's Sons[d] |
Пераклад на беларускую | 1991 |
Перакладчык | Вадзім Небышынец |
Папярэдні | The Fifth Column and the First Forty-Nine Stories[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Па кім звоніць звон» (англ.: For Whom the Bell Tolls) — ваенны раман амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя, апублікаваны ў 1940 годзе. У рамане распавядаецца гісторыя Роберта Джордана, амерыканскага добраахвотніка ў шэрагах рэспубліканцаў падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Раман расцэньваюць як адзін з лепшых у спадчыне аўтара[1], ён быў кандыдатам на Пулітцэраўскую прэмію 1941 года.
Хемінгуэй пачаў пісаць «Па кім звоніць звон» у 1939 годзе, працуючы на Кубе і ў ЗША. Праца над творам была скончана ў ліпені 1940 года, а ў кастрычніку яна была апублікаваная выдавецтвам Charles Scribner's Sons накладам у 75 тысячаў асобнікаў. Асновай для рамана стаў асабісты вопыт аўтара, набыты, калі ён працаваў у Іспаніі журналістам. Раман адразу ж атрымаў вядомасць, стаў кнігай месяца.
Эліграфам пісьменнік узяў словы англійскага паэта XVII ст. Джона Дона: «Няма чалавека, які быў бы, як востраў, сам па сабе: кожны чалавек ёсць частка Мацерыка, частка Сушы, і калі Хваляй знясе ў мора Берагавы Уцёс, меншай стане Еўропа, і тое ж будзе, калі змые край Мыса або разбурыць Замак твой ці Сябра твайго; смерць кожнага Чалавека прымяншае і мяне, бо я адзіны з усім Чалавецтвам, а таму не пытайся ніколі, па кім звоніць Звон: ён звоніць па Табе». Галоўны герой рамана, амерыканец Роберт Джордан, са зброяй у руках абараняе іспанскую рэспубліку і гіне, перакананы: «Свет — добрае месца, і за яго варта змагацца…».
На беларускую мову твор быў перакладзены Вадзімам Небышынцам і выдадзены ў 1991 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Southam, B.C., Meyers, Jeffrey (1997). Ernest Hemingway: The Critical Heritage. New York: Routledge. с. 35-40, 314—367.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эрнэст Хемінгуэй. Па кім звоніць звон: Раман: 3 англ. / Пер., прадм. і камент. В. Небышынца. — Мн.: Маст. літ., 1991. — 477 с., л. іл. — (Скарбы сусвет. літ.). ISBN 5-340-00741-3