Перайсці да зместу

Падалірый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падалірый
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Iphiclides podalirius L., 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  110791
EOL  131241

Падалірый (Iphiclides podalirius) — матыль з сямейства паруснікаў.

Матылі вялікія, своеасаблівай формы, з шырокімі крэмавымі крыламі. Размах крылаў да 80 мм. На задніх крылах доўгія вырасты - «хвосцікі», на пярэдніх - па 3 доўгія і 2 кароткія цёмна-шэрыя косыя палосы. Вонкавы край задніх крылаў цёмна-шэры з блакітнымі месяцападобнымі плямамі, каля задняга вугла - чорна-сіняе вочка, аблямаванае аранжава-жоўтымі плямамі.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Еўропа (за выключэннем паўночных абласцей), Паўночная Афрыка. На ўсход праз Малую Азію і Закаўказзе пранікае ў Іран і далей да Заходняга Кітая. У Беларусі сустракаўся ў паўднёва-заходняй частцы.

Месцы пражывання: добра прагравальныя высокія маладаступныя адхоны яроў, парослыя калючымі зараснікамі цёрну, узлескі, сады.

Біялагічныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Дае адно пакаленне за год. Матылі лётаюць высока ў кронах абрыкосаў, персікаў, сліў, дзікіх яблынь або ў зарасніках цёрну, дзе адкладваюць шарападобныя бледна-зялёныя яйкі. На гэтых жа дрэвах кормяцца вусені, якія паяўляюцца ў чэрвені. Вусені спачатку чорныя з двума аксамітна-зялёнымі плямамі на спіне, пасля першай лінькі набываюць зялёны колер. Зімуюць кукалкі. Лёт матылёў у траўні-чэрвені. Матылі кормяцца на квітучых раслінах.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.