Падзолістыя глебы
Падзо́лістыя гле́бы[1] — глебы, якія развіваюцца пад хвойнымі лясамі з мохавым, мохава-лішайнікавым або верасовым покрывам на водападзельных участках рэльефу, якія складзены бескарбанатнымі пясчанымі пародамі.
Пры штогадовым адміранні частак драўнянай, мохавай расліннасці на паверхні гэтых глеб назапашваецца нязначная колькасць раслінных рэшткаў. Распадаючыся, яны ўтвараюць вельмі кіслыя арганічныя злучэнні. Таму ападзоленне глеб пачынаецца з самага верху, непасрэдна пад лясной падсцілкай (ападам), што і абумоўлівае адсутнасць у іх профілі перагнойнага гарызонту. Зрэдку пад падсцілкай можна заўважыць невялікую (1—2 см), узбагачаную арганічнымі рэшткамі шэрую праслойку. Ніжэй падзолістага гарызонту размяшчаецца ілювіяльны, узбагачаны жалезам і алюмініем.
Падзолістыя глебы маюць кіслую рэакцыю, нізкае ўтрыманне гумусу (менш за 1 %) і характарызуюцца ў цэлым нізкай урадлівасцю. Пры раскрыцці яны лёгка пераўтвараюцца ў ветравейныя пяскі. Урадлівасць падзолістых глеб павышаюць вапнаваннем, угнаеннямі, арашэннем[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фізічная геаграфія Беларусі: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Б. М. Гурскага, К. К. Кудло. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 181 с. ISBN 985-09-0058-x
- Падзолістыя глебы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 548. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падзолістыя глебы