Пакост
Пако́сты — вадкія плёнкаўтваральныя рэчывы на аснове алеяў і алкідных смол.
Колер пакостаў ад жоўтага да вішнёвага. Добра змочваюць драўніну, металы, тканіну. Пры пакаёвай тэмпературы высыхаюць за 24 гадзіны. Утвараюць нерастваральныя ў вадзе і арганічных растваральніках эластычныя плёнкі. У мэтах паскарэння працэсу высыхання да пакостаў дадаюць сікатывы (солі кобальту, марганцу, свінцу).
Існуюць пакосты:
- натуральныя,
- паўнатуральныя,
- камбінаваныя,
- алкідныя.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Натуральныя пакосты атрымліваюць з алеяў (у асноўным, з ільнянога і канаплянага) частковай полімерызацыяй пры тэмпературы 270—280 °C або награваннем да тэмпературы 140—160 °C з адначасовым прадзіманнем паветра.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Пакосты выкарыстоўваюцца ў якасці асновы пры вырабе лакаў і алейных фарбаў. Пакостамі прамочваюць драўніну перад апрацоўкай фарбамі і ў мэтах засцярогі ад атмасферных уздзеянняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пакост // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Словарь строительных материалов и изделий для студентов строительных специальностей. // Щукина Е. Г., Архинчеева Н. В. — Улан-Удэ: Издательство ВСГТУ, 2002. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Олифы (руск.) // Артыкул на сайце ХиМиК.ру
- Олифа // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1969—1978.