Перайсці да зместу

Палац Радзівілаў (Вільнюс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац Радзівілаў
Radvilų rūmai
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
54°41′02″ пн. ш. 25°16′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Месцазнаходжанне
Тып будынка палац
Архітэктурны стыль Позні рэнесанс
Архітэктар Ян Ульрых
Будаўніцтва 16351653 гады
Статус ахоўваецца дзяржавай
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Радзівілаў (літ.: Radvilų rūmai) — палац у стылі позняга рэнесансу ў Старым горадзе Вільнюса, другі па значэнні з палацаў Радзівілаў у Вільнюсе і самы вялікі з іх. Знаходзіцца на Віленскай вуліцы (Vilniaus g. 24). Ахоўваецца дзяржавай: значыўся помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння (AtR 46) і гістарычным помнікам рэспубліканскага значэння (IR 42) [1], код у Рэгістры культурных каштоўнасцей 752[2]. У адрэстаўраванай частцы палаца размяшчаецца Музей палаца Радзівілаў — падраздзяленне Літоўскага мастацкага музея з экспазіцыяй, прысвечанай роду Радзівілаў, якая прадстаўляе выяўленчае мастацтва замежных краін XVIXIX стагоддзяў.

Медаль Себасцьяна Дадлера (1653) з выявай палаца Януша Радзівіла

У XVI стагоддзі на месцы цяперашняга будынка палаца Радзівілаў размяшчаўся драўляны палац Мікалая Радзівіла Чорнага. У сярэдзіне XVII стагоддзя архітэктар Ян Ульрых узвёў рэзідэнцыю ваяводы віленскага, вялікага гетман літоўскі Януша Радзівіла.

Палац значна пашкодзілі пажары, якія лютавалі ў Вільню ў 1654 годзе, калі пачалася вайна з Расіяй, і ў XVII стагоддзі, калі Вялікае княства праходзіла скрозь чараду войнаў. Дамінік Геранім Радзівіл у 1807 годзе перадаў закінуты будынак віленскаму дабрачыннаму Чалавекалюбнаму таварыства, у распараджэнні якога палац знаходзіўся да 1940 года. На працягу XIX і XX стагоддзяў карпусы, якія складалі палац, неаднаразова рамантаваліся, асобныя часткі руйнаваліся або радыкальна перабудоўваліся. Захаваліся два карпусы палацавага ансамбля — паўночны і ўсходні, а таксама паўночны павільён.

Палац Радзівілаў

У 1967 годзе архітэктар Вітаўтас Дварышкіс падрыхтаваў праект кансервацыі і рэстаўрацыі палаца. У 1984 годзе па праекце архітэктара Эвалдаса Зулонаса быў адноўлены заходні павільён, у якім размясціўся цэнтральны лекторый таварыства «Веды». У астатніх карпусах былога палаца былі жылыя кватэры і інтэрнат.

У 1990 годзе ў адрэстаўраваным палацы Радзівілаў размясцілася падраздзяленне Літоўскага мастацкага музеяМузей палаца Радзівілаў. Апроч экспазіцыі, прысвечанай роду Радзівілаў і яго выдатным прадстаўнікам, у музеі прадстаўлены творы выяўленчага мастацтва Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Расіі, Францыі, фламандскі і галандскі жывапіс.

Паўднёва-заходні партал усходняга корпуса палаца Радзівіла

Палац — адзіны захаваны ў Вільнюсе рэнесансны палац з рысамі галандскага Рэнесансу і афармленнем у стылі маньерызму, па сваім паходжанні з літоўскай рэнесанснай архітэктуры. Першапачатковая сіметрычная структура палаца была блізкая палацам позняга Рэнесансу ва Францыі, такім як Палац Фантэнбло і Люксембургскі палац.

Зноскі

  1. Čerbulėnas Klemensas, Savickaitė Jūratė. Jonušo Radvilos rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų leidykla, 1988. — Т. 1: Vilnius. — С. 360. — 792 с. — 25 000 экз. (літ.)
  2. Vilniaus Jonušo Radvilos rūmų pastatų kompleksas (англ.). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 4 студзеня 2014.
  • Čerbulėnas Klemensas, Savickaitė Jūratė. Jonušo Radvilos rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų leidykla, 1988. — Т. 1: Vilnius. — С. 360—361. — 792 с. — 25 000 экз. (літ.)