Паменкэ
Паменкэ Pamunkey | |
Агульная колькасць | 430 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | паменкэ |
Рэлігія | анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | іншыя паўхатан |
Па́менкэ (саманазва: Pamunkey) — індзейская нацыя ў Вірджыніі (ЗША). Колькасць чальцоў (2017 г.) — 430 чалавек.
Паменкэ з'яўляліся галіной індзейскай канфедэрацыі паўхатан, што насяляла ўзбярэжжа Вірджыніі ў пачатку XVII ст. Лічыцца, што правадыр Паўхатан паходзіў менавіта з гэтай групы індзейцаў.
У 1646 г. і 1677 г. паменкэ заключылі пагадненне з вірджынскімі каланістамі, паводле якіх атрымалі землі ў карыстанне. Яны сталі асновай для сучаснай рэзервацыі, якая ў нашы дні займае 1600 акраў. Асновай існавання яе насельнікаў былі земляробства, традыцыйнае рыбалоўства і выраб керамікі.
Наяўнасць рэзервацыі дапамагло паменкэ захаваць унутранае самакіраванне. Імкненне да падтрымання племянной чысціні прывяло да забароны шлюбаў з чарнаскурымі (адменена толькі ў 2012 г.). У 1844 г. была даследавана мова паменкэ, якая да таго часу захавала толькі 14 словаў алганкінскага паходжання.
Нацыя паменкэ прызнана з боку Садружнасці Вірджынія. З 1982 г. адбываецца працэс федэральнага прызнання.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Паменкэ на Вікісховішчы |