Перайсці да зместу

Парміс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парміс
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць V стагоддзе да н.э.
Бацька Бардыя
Муж Дарый I
Дзеці Арыямард, сын Дарыя I
Нацыянальнасць персіянка
Веравызнанне зараастрызм

Парміс (па-эламску Uparmiya) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, адзіная вядомая дачка Смердыса, сына Кіра II; жонка караля Дарыя І.

Разам са сваімі цёткамі, дочкамі Кіра II Атосай і Артыстонай каля 522 да н.э. стала жонкай Дарыя I як задатак прызнання апошняга каралём Персіі. Узгадваецца некалькі разоў у Герадота (Гісторыя III, 88; VII, 78) і ў персепальскіх таблічках.

З яе дзяцей вядомы толькі Арыямард.

Зноскі