Бардыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бардыя, Смердыс
Bisotun Iran Relief Achamenid Period.JPG
Папярэднік: ?
Пераемнік: Эсфендадат
 
Дзейнасць: суверэн
Веравызнанне: зараастрызм
Нараджэнне: невядома
Смерць: 522 да н.э.
Дынастыя: Ахеменіды
Бацька: Кір II
Маці: Касандана
Жонка: Атоса
Дзеці: Парміс

Бардыя (стар.-перс.: 𐎲𐎼𐎮𐎡𐎹) або Смердыс (стар.-грэч.: Σμέρδις) — прадстаўнік роду Ахеменідаў, малодшы сын Кіра Вялікага.

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Па-персідску яго імя гучала як Бардыя, у той самы час грэкі прыводзяць іншыя варыянты: КтэсійТаніяксарх, КсенафонтТанааксар, ЮстынМергіс, а ЭсхілМардас. Найбольш жа замацавалася імя Смердыс, якое прыводзяць у сваіх творах Анакрэонт і Алкей.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў прызначаны ім кіраваць усходнімі правінцыямі (Бактрыяй і іншым). Паводле афіцыйнае версіі персідскай гістарыяграфіі (якую паўтарае Герадот), ён быў забіты па загаду старэйшага брата Камбіза перад адбыццём апошняга ў Егіпет.

Асцерагаючыся хваляванняў, Камбіз трымаў яго смерць у сакрэце, што дазволіла самазванцу-магу, чыё праўдзівае імя было Гаўмата, абвясціць сябе каралём (11 сакавіка 522 да н.э.), заручыцца падтрымкай незадаволенага Камбізам насельніцтва і кіраваць Персідскай імперыяй на працягу сямі месяцаў. Пэўнага аб гэтым часе вядома мала, за выключэннем указанняў на тое, што Бардыя-Гаўмата на тры гады скасаваў падаткі і ваенную павіннасць, перанёс сталіцу ў Мідыю і разбурыў нейкія храмы.

Бардыя-Гаўмата быў замардаваны 29 верасня змоўшчыкамі на чале з Дарыем, які ўзяў стырны кіравання ў свае рукі, узаконіў сваю ўладу шляхам шлюбу з Парміс, дачкой сапраўднага Смердыса, і ўсталяваў штогадовае свята «збіцця магаў», падчас якога «ніводнаму магу нельга з'яўляцца на вуліцы, і ўсе яны сядзяць дома» (Герадот). Пытанне аб тым, ці быў Бардыя самазванцам, застаецца адкрытым, бо адзінай крыніцай звестак антычных гісторыкаў, відаць, быў сам Дарый і яго Бехістунскі надпіс.

Прыхільнікі традыцыйнае версіі засноўваюцца на тым, што сам Камбіз перад смерцю прызнаўся ў братазабойстве і выкрыў самазванства Гаўматы. Гор Відал, сярод іншых, мяркуе, што гісторыя аб самазванцу была вынайдзеная Дарыем для апраўдання захопу ўлады. Як бы то ні было, Гаўмата не быў апошнім Ілжэбардыем: яшчэ адзін самазванец (Вах'яздата) быў захоплены ратнікамі Дарыя праз год пасля яго прыходу да ўлады.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pierre Briant: From Cyrus to Alexander. Winona Lake 2002.
  • Alexander Demandt: Darius und der «falsche Smerdis». In: Alexander Demandt (Hg.): Das Attentat in der Geschichte, Berlin/Wien 1996, S. 1ff.
  • Josef Wiesehöfer: Der Aufstand Gaumātas und die Anfänge Dareios' I. Bonn 1978.