Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова
малд.: Partidului Comunistilor din Republica Moldova, PCRM
Выява лагатыпа
Лідар Уладзімір Варонін
Дата заснавання 22 кастрычніка 1993
Штаб-кватэра Малдова, Кішынёў вул. Нікалае Ёрга, 11
Краіна
Ідэалогія камунізм
Інтэрнацыянал Еўрапейскія левыя, СКП-КПСС
Колькасць членаў ~ 30 000 (сакавік 2011)
Месцаў у парламенце
7 / 101
Месцаў у муніцыпальных і раённых саветах
138 / 1116
Партыйны друк штотыднёвая газета «Камуніст»
Сайт pcrm.md
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова (малд.: Partidul Comuniştilor din Republica Moldova) — адна з вядучых палітычных партый Малдовы. З 1998 па 2014 год з'яўлялася самай буйнай партыяй у складзе малдаўскага парламента. У 20012009 гадах знаходзілася пры ўладзе ў краіне, маючы большасць месцаў у парламенце. Па стане на снежань 2012 года партыя займала 34 месцы (з 101) у парламенце і знаходзіцца ў апазіцыі да кіравальнай кааліцыі. Адзіная камуністычная партыя у краінах былога СССР, якая здолела стаць кіруючай. Уваходзіць у склад партыі еўрапейскіх левых і СКП-КПСС.

Праграма партыі[правіць | правіць зыходнік]

У праграме ПКРМ заяўляецца пра прыхільнасць каштоўнасцям камунізму і інтэрнацыяналізму. Аж да выбараў 2001 сярод галоўных кірункаў палітыкі ПКРМ значылася збліжэнне з Расіяй, аднак па меры знаходжання камуністаў ва ўладзе ў іх дзейнасці сталі ўзмацняцца акцэнты на еўрапейскую інтэграцыю і збліжэнне з Еўрасаюзам.

Праграма партыі на парламенцкіх выбарах 2009 года[правіць | правіць зыходнік]

У праграму партыі на перыяд 2009—2013 гг. уваходзіць чатыры стратэгічныя прыярытэты:

  • пабудова сацыяльнай дзяржавы,
  • эканамічнае абнаўленне,
  • інтэграцыйная адкрытасць,
  • бяспека краіны і грамадзянскае адзінства.

Праграма партыі на датэрміновых парламенцкіх выбарах 2010 года[правіць | правіць зыходнік]

У праграму партыі на перыяд 2010—2015 гг. уваходзіць тры стратэгічныя прыярытэты:

  • Сацыяльная рэканструкцыя:
  1. развіццё страхавой медыцыны
  2. план чалавечага развіцця
  3. аднаўленне сацыяльных гарантый
  4. абарона мацярынства
  • Эканамічная мадэрнізацыя:
  1. субсідаванне сельскай гаспадаркі
  2. мадэрнізацыя інфраструктуры
  3. прыцягненне капіталу
  • Бяспека і грамадзянскае адзінства:
  1. еўрапейскія волі і стандарты
  2. стратэгічнае партнёрства з Расіяй
  3. малдаўская ідэнтычнасць
  4. тэрытарыяльная цэласць Малдовы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]