Паўночна-заходняя брама
Выгляд
Славутасць | |
Паўночна-заходняя брама | |
---|---|
| |
52°05′19″ пн. ш. 23°38′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Дата пабудовы | 1881 год |
Стан | Здавальняючы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночна-заходняя брама — брама Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
Казематаваны праезд у конусе правага фаса тэнальнага фронту пабудаваны ў 1881 годзе з цэглы і служыў для сувязі Кобрынскага ўмацавання з фортам «Граф Берг». Пры праездзе маецца кардэгардыя, якая складаецца з 1 каземата на 5 чалавек з печкавым ацяпленнем, якая выкарыстоўвалася ў якасці вартавога памяшкання.
У часы Расійскай Імперыі брама называлася Канстанцінаўскай у гонар цэсарэвіча Канстанціна, аднаго з сыноў райскага імператара Мікалая I, у перыяд міжваеннай Польшчы — Бельскай, па кірунку выезду з крэпасці ў бок горада Бельска Падляскага. У 1930-я гады праезд брамы выбрукаваны арыгінальнай пліткай «трылінкай».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Паўночна-заходняя брама на Вікісховішчы |
- Аб'ект у Базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці» (руск.)