Паўночныя могілкі (Стакгольм)
Выгляд
Паўночныя могілкі? | |
---|---|
59°21′24″ пн. ш. 18°01′09″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 9 чэрвеня 1827 |
Плошча | |
Пахаванні | |
Колькасць пахаваных |
|
Колькасць пахаванняў | 33 000[1][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночныя могілкі (шведск.: Norra begravningsplatsen) — найвялікшыя могілкі Швецыі, знаходзяцца ў паўночнай частцы Стакгольма. На тэрыторыі могілак вылучаюцца ўчасткі для нябожчыкаў іўдзейскага і каталіцкага веравызнанняў.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
[правіць | правіць зыходнік]- Саламон Аўгуст Андрэ (1854—1897) — інжынер, аэранаўт, даследчык Арктыкі
- Клас Понтус Арнальдсан (1844—1916) — пісьменнік, палітык і пацыфіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1908)
- Інгрыд Бергман (1915—1982) — актрыса, тройчы лаўрэат прэміі «Оскар»
- Фольке Бернадот (1895—1948) — дыпламат
- Франц Бервальд (1796—1868) — кампазітар-рамантык
- Ганна Вітлак (1852—1930) — шведская журналістка, педагог, феміністка, суфражыстка.
- Аўгуст Тэадор Бланш (1811—1868) — пісьменнік і дзяржаўны дзеяч
- Альвар Гульстранд (1862—1930) — афтальмолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1911)
- Нэлі Закс (1891—1970) — нямецкая паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1966)
- Соф'я Кавалеўская (1850—1891) — расійскі матэматык і механік, пісьменніца
- Івар Кругер (1880—1932) — інжынер, фінансіст, вядомы як «Запалкавы кароль»
- Густаф дэ Ляваль (1845—1913) — інжынер, вынайшаў сапло Лаваля.
- Вільгельм Мубэрг (1898—1973) — пісьменніца
- Альфрэд Нобель (1833—1896) — вынаходнік і заснавальнік Нобелеўскай прэміі
- Ульрых Сальхаў (1877—1949) — фігурыст, Алімпійскі чэмпіён 1908 года
- Морыц Стылер (1883—1928) — акцёр, сцэнарыст і рэжысёр нямога кіно
- Юхан Аўгуст Стрындберг (1849—1912) — пісьменнік, драматург
- Акскль Гуга Тэадор Тэарэль (1903—1982) — біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1955)
- Пер Альбін Хансан (1885—1946) — палітык, прэм’ер-міністр Швецыі ў 1932—1936 і 1936—1946 гадах
- Віктар Шэстрэм (1879—1960) — рэжысёр і акцёр
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночныя могілкі (Стакгольм)
- ↑ а б https://begravning.stockholm/hitta-begravningsplatser-och-kyrkogardar/platser/norra-begravningsplatsen/ Праверана 12 снежня 2022.
- ↑ а б Om Norra begravningsplatsen i Solna — kulturgravar.se. Праверана 21 чэрвеня 2024.