Нэлі Закс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нэлі Закс
Nelly Sachs 1910.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

10 снежня 1891(1891-12-10)[1][2][3][4]

Месца нараджэння:

Шонеберг[d], Тэмпельхоф-Шонеберг[d], Берлін, Каралеўства Прусія, Германская імперыя

Дата смерці:

12 мая 1970(1970-05-12)[1][2][3][4] (78 гадоў)

Месца смерці:

Стакгольм, Камуна Стакгольм[1]

Пахаванне:

Jewish cemetery[d][5][6]

Грамадзянства:

Flag of Germany.svg Германія
Flag of Sweden.svg Швецыя

Муж:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэтэса, драматург, пісьменніца

Мова твораў:

нямецкая мова[7]

Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Леані Нэлі Закс (1891, Берлін — 1970, Стакгольм) — паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

У 15 год захаплялася творчасцю Сельмы Лагерлёф. Пачала з ёй ліставанне, якое доўжылася амаль 35 год. У 18 год пачала пісаць вершы, адзін з якіх ухваліў і надрукаваў Стэфан Цвэйг. Да 1938 час ад часу друкавала сваю паэзію ў перыёдыцы.

У 1940, дзякуючы Сельме Лагерлёф, Нэлі Закс атрымала шведскую візу і з'ехала з Германіі. У Швецыі яна пачала пісаць зусім іншыя, нерамантычныя вершы пра лёс яўрэяў.

Зборнікі «Wohnungen des Todes» (1946) / «Жытло смерці», «Sternverdunkelung» (1949) / «Зорачнае зацьменне», «Und Niemand weiß weiter» (1957) / «І ніхто не ведае, як быць далей», «Flucht und Verwandlung»(1959) / «Уцёкі і ператварэнне» былі адзначаны крытыкай як выбітныя з'явы паэзіі. У 1960 у Германіі Закс прысудзілі прэмію Ганнэты фон Дростэ-Шюльхоф, у 1965 Прэмію Міра заходнегерманскай асацыяцыі кнігавыдаўцоў. У 1966 разам Шмуэлем Агнонам атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры — «… за выбітныя лірычныя і драматычныя творы, з трапяткім натхненнем і сілай, якія перадаюць лёс Ізраіля і яго народа».

  1. 1,0 1,1 1,2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118604627 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 Leonie (Nelly) Sachs — 1917.
  4. 4,0 4,1 (unspecified title)
  5. Norra begravningsplatsen: Berömdapersoner på s
  6. https://books.google.ca/books?id=ENbZAAAAIAAJ&q=%22Nelly+Sachs%22+begravningsplatsen&dq=%22Nelly+Sachs%22+begravningsplatsen&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwiv_sWgmNzWAhVj6YMKHfnlAYgQ6AEIKDAA
  7. 7,0 7,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12030994q