Інгрыд Бергман
Інгрыд Бергман | |
---|---|
Ingrid Bergman | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 жніўня 1982[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Justus Bergman[d] |
Муж | Раберта Раселіні і Lars Schmidt[d] |
Дзеці | Pia Lindström[d], Isotta Ingrid Rossellini[d] і Ізабела Раселіні[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Кар’ера | 1934—1982 |
Узнагароды | «Оскар» (1945, 1957, 1975) |
IMDb | ID 0000006 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Інгрыд Бергман (шведск.: Ingrid Bergman, 29 жніўня 1915, Стакгольм, Швецыя — 29 жніўня 1982, Лондан, Вялікабрытанія) — шведская і амерыканская актрыса. У рэйтынгу Амерыканскага інстытута кінамастацтва — 100 найвялікшых зорак кіно за 100 гадоў па версіі AFI — займае 4-е месца. Тройчы лаўрэат прэмій «Оскар» і «Давід і Данатэла», чатыры разы — прэміі «Залаты Глобус», двойчы — прэміі «Эмі», першы лаўрэат прэміі «Тоні» (1947).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучылася ў школе пры Драматычным тэатры ў Стакгольме. У кіно пачала здымацца з 1934 года.
Актрыса шматграннага таленту, разнастайных амплуа, пераймала ў сваёй творчасці розныя стылі і творчыя манеры, спецыфіку розных нацыянальных школ.
Сусветнае прызнанне атрымала пасля здымак у стужках «Газавае святло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Еўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена і мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Сведэнх’ельмы» (1935), «Забойства ва Усходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната».
Разам з А. Бургес аўтар кнігі «Мая гісторыя», якая выйшла ў 1980 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Ingrid Bergman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ingrid Bergman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0006/C I/43 (1913-1916), bildid: 00012320_00128 — С. 141.
- ↑ Findagrave: Ingrid Bergman Праверана 28 снежня 2016.
- ↑ Bergman, INGRID — Svenskagravar.se. Праверана 7 сакавіка 2017.
- ↑ Svenska - 8 Ingrid Bergmans familjegrav Праверана 14 лістапада 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- Інгрыд Бергман на сайце peoples.ru
- Інгрыд Бергман на партале «Культура»
- Асобы
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
- Памерлі 29 жніўня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы Швецыі
- Актрысы ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Тоні»
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»
- Памерлі ад раку малочнай залозы