Пелапанеская вайна (431—404)
Пелапанеская вайна | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 431–404 год да н.э. | ||
Месца | Мацерыковая Грэцыя, астравы Эгейскага мора, Малая Азія, Сіцылія | ||
Вынік | Перамога Спарты | ||
Змены | Знішчэнне Афінскай дзяржавы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пелапанеская вайна — вайна між Пелапанескім (на чале са Спартай) і Дэласкім (на чале з Афінамі) саюзамі грэчаскіх полісаў на працягу 431—404 гг. д. н. э. Скончылася паразай Дэласкага саюзу. Умоўна падзяляецца на тры стадыі:
- Архідамава вайна (431—421).
- Сіцылійская вайна (420—413).
- Дэкелейская, або Іанійская, вайна (413—404).
Перад падзеямі
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнай прычынай вайны была барацьба за гегемонію ў Грэцыі.
Сілы бакоў
[правіць | правіць зыходнік]Спарта мела моцнае войска (60 тыс. ч.), Афіны — войска 40 тыс. ч. і моцны флот (300 трыер, разам з саюзнікамі).
Пасля падзей
[правіць | правіць зыходнік]Параза ў вайне прывяла да роспуску Дэласкага саюзу і перадачы афінскага флоту Спарце, прызнання гегемоніі Спарты.
У час Пелапанескай вайны завяршыўся пераход ад выкарыстання апалчэння да найманага войска. Манеўранасць войск павысілася са з’яўленнем пелтастаў, пашырылася разнастайнасць ужываных баявых парадкаў. Атрымалі развіццё барацьба на марскіх шляхах і марская блакада.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fine, John V.A. The Ancient Greeks: A critical history (Harvard University Press, 1983) ISBN 0-674-03314-0