Алківіяд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алківіяд
стар.-грэч.: Ἀλκιβιάδης
Bust Alcibiades Musei Capitolini MC1160.jpg
Бюст Алківіяда
Род дзейнасці афінскі стратэг
Дата нараджэння каля 450 гады да н.э.
Месца нараджэння
Грамадзянства Афіны, Спарта, Персія
Дата смерці 404 да н.э.
Месца смерці
Бацька Cleinias[d][1][2]
Маці Deinomache[d][1][2]
Жонка Hipparete[d]
Дзеці сын Алківіяд, дачка
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Алківіяд на Вікісховішчы

Алківія́д (стар.-грэч.: Ἀλκιβιάδης; 450 да н.э., Афіны — 404 да н.э., Фрыгія) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч, аратар і вайскавод часоў Пелапанескай вайны (431—404 гг. да н.э.).

Алківіяд нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'і, а выхоўваўся ў доме Перыкла, лідара афінскага поліса. Сваю актыўную палітычную дзейнасць Алківіяд пачаў, выступіўшы праціўнікам Нікіевага міру і прыхільнікам аднаўлення ваенных дзеянняў супраць Спарты. Стаўшы стратэгам, ён крута змяніў знешнюю палітыку Афін[3]. У 418 г. да н.э. ён стварыў новую антыспартанскую кааліцыю, якая распалася пасля паражэння ў бітве пры Мантынеі. Алківіяд быў ініцыятарам Сіцылійскай экспедыцыі, таксама накіраванай супраць Спарты і яе саюзнікаў. Адпраўлены ў 415 годзе да н.э. з флотам у Сіцылію, быў адкліканы ў Афіны для судовага разгляду. Асцерагаючыся за сваё жыццё, Алківіяд перайшоў на бок Спарты. На радзіме ён быў завочна асуджаны.

Алківіяд даў спартанцам некалькі каштоўных саветаў, якімі Спарта скарысталася і якія ледзь не прывялі Афіны да поўнага паражэння ў вайне. Алківіяд набыў вялікі аўтарытэт у Спарце, і некаторыя яго зайздроснікі загадалі яго забіць. Алківіяд збег да персідскага сатрапа Тысаферна і затым з яго дапамогай прыбыў на Самас, дзе базіраваўся афінскі флот. Маракі абралі яго стратэгам. З 411 года да н.э. пачынаецца серыя перамог Алківіяда, у выніку якой перавага ў Пелапанескай вайне быў на баку Афін[3]. Вярнуўшыся на радзіму ў 407 годзе да н.э., ён быў прызначаны стратэгам-аўтакратарам (галоўнакамандуючым арміі і флоту). Пасля паражэння, якое пацярпеў афінскі флот у яго адсутнасць, Алківіяд вымушаны быў адправіцца ў выгнанне. У 404 годзе да н.э., пасля перамогі Спарты ў Пелапанескай вайне, быў забіты па загадзе Крытыя і Лісандра, якія палічылі яго небяспечным палітычным супернікам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]