Першы Беларускі полк Беларускай Народнай Рэспублікі
Першы Беларускі полк БНР | |
---|---|
Гады існавання | лістапад 1918 года |
Краіна | Беларуская Народная Рэспубліка |
Падпарадкаванне | Народны сакратарыят БНР |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі |
Тып | пяхота |
Функцыя | Абарона незалежнасці БНР |
Дыслакацыя | Менск, тэрыторыя БНР пад нямецкай акупацыяй |
Удзел у | у бітвах не ўдзельнічаў |
Першы Беларускі полк Беларускай Народнай Рэспублікі — першая спроба стварэння беларускай вайсковай адзінкі БНР. Створаная 11 лістапада 1918 года Народным сакратарыятам БНР у Менску. У тым жа месяцы ліквідаваная немцамі.
Вайсковая гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]9 лістапада 1918 года Народны сакратарыят БНР у Менску выдаў пастанову аб фармаванні войска БНР. 11 лістапада генералу К. Кандратовічу, палкоўніку К. Езавітаву было даручана стварэнне штабу 1-га Беларускага Палка войска БНР.
Начальнікам Штаба войска БНР у лістападзе 1918 года быў прызначаны падпалкоўнік Павел Вент.
Нямецкія акупанты забаранілі стварэнне палка, Езавітаў патрапіў у нямецкую турму. Штаб палка перайшоў на нелегальнае становішча.
Кастусь Езавітаў у пачатку 1920 года пісаў: «Во все время пребывания немцев на белорусской территории они вели политику заигрывания с большевиками и, не смотря на неоднократно возбуждаемые Радой Белорусской Народной Республики ходатайства, не разрешили белоруссам приступить к созданию своей армии. Когда же белорусское офицерство, пользуясь наличием в белорусских деревнях громадного количества, отобранного в свое время от большевиков и тщательно спрятанного от немцев оружия, приступило к формированию белорусских отрядов без разрешения немецких властей, инициаторы этих формирований во главе с полковником Езовитовым, были арестованы, посажены в тюрьму и только неожиданная вспышка немецкой революции спасла их от расстрела».
Далейшае стварэнне беларускіх вайсковых адзінак Народным сакратарыятам БНР было прызнана мэтазгодным толькі ў складзе войска Літоўскай Рэспублікі. У канцы 1918 года віцэ-міністрам Краёвай Абароны Літоўскай Рэспублікі (Міністэрства абароны) быў прызначаны генерал К. А. Кандратовіч.
Стварэнне войска БНР прыпінілася да лістапада 1919 года.
Строй
[правіць | правіць зыходнік]Наплечнікаў, пятліц і іншых знакаў рознасці беларускія афіцэры штаба палка ў гэты час не насілі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жаўнеры БНР / Алег Латышонак. — 3-е выд., перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с.