Пецярбургска-Варшаўская чыгунка
Выгляд
Пецярбургска-Варшаўская чыгунка | |
---|---|
Гады працы: | 1862—1907 |
Краіна: | Расійская імперыя, СССР |
Горад кіравання: | Санкт-Пецярбург |
Стан: | З 1907 г. у складзе Паўночна-Заходніх чыгунак |
Падпарадкаванне: | Расійская імперыя, СССР |
Працягласць: | 1046 вёрст |
Пецярбургска-Варшаўская чыгунка — чыгунка, пабудаваная за кошт расійскай казны паводле царскага ўказу ад 15 лютага 1851 года. Праектная працягласць 1280 км. Праходзіла праз Гатчыну, Лугу, Плюсу, Пскоў, Остраў, Пыталава, Рэжыцу, Дзвінск, Вільню, Гродна, Беласток. Уводзілася ў эксплуатацыю ўчасткамі. На 1-м участку Санкт-Пецярбург — Гатчына (45 км) адкрыты рух восенню 1853 года. У пастаянную эксплуатацыю ўведзена 15 снежня 1862 года. На тэрыторыі сучаснай Беларусі ўключала ўчастак Парэчча — Гродна — Ласосна (каля 30 км).
У наш час участкі дарогі адносяцца да Кастрычніцкай чыг., Латвійскай чыг., Літоўскім чыг., Беларускай чыг. і Польскіх чыг.