Плошча Гагарына (Магілёў)
Выгляд
Плошча Гагарына Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Кастрычніцкі раён |
Назва ў гонар | Юрый Аляксеевіч Гагарын |
Плошча Гагарына (руск.: площадь Гагарина) — плошча ў паўднёвай частцы Магілёва. Размешчана ў Задняпроўскім жылым раёне, у Кастрычніцкім раёне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Названая ў 1974 годзе ў гонар Ю. А. Гагарына.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Утворана на праспекце Шміта ў раёне прымыкання да яго вуліцы Сіманава. Трохвугольная ў плане, выцягнута з поўначы на поўдзень. З паўночнага ўсходу да плошчы прымыкае вуліца Гагарына.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Усходні бок фарміруюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы мікрараёна Задняпроўе 1, паўднёва-заходні - кварталы забудовы па вул. Сіманава і Куцепава. З паўночнага захаду да плошчы прымыкаюць аўтазапраўка "Беларуснафта", аўтацэнтр Renault, аўтастаянка.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]З'яўляецца разваротным кольцам, адыгрывае важную ролю ў ажыцяўленні транспартнага паведамлення паміж раёнамі горада.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гагарина площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх