Беларуснафта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуснафта
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1966 год
Размяшчэнне Гомель, вул. Рагачоўская, д. 9
Ключавыя фігуры Аляксандр Ляхаў, Уладзімір Рошкіс
Галіна Здабыўная прамысловасць
Прадукцыя Нафта, паліва, прыродны газ
Матчына кампанія Белнафтахім
Даччыныя кампаніі «Беларуснафта-Сібір», «Сейсматэхніка»
Сайт www.beloil.by
Офіс у Гомелі

Беларуснафта — беларускае дзяржаўнае нафтагазаздабыўное прадпрыемства, заснаванае ў 1966 годзе. У 19972007 гадах штогод здабывала 1,8 млн. тон нафты[1]. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Венесуэле (Каракас; з 2006 г.[2]), Польшчы (Варшава) і Украіне (Чарнігаў; з 2010 г.[3]). У 2011 г. валодала 484 аўтазаправачнымі станцыямі (АЗС; больш як 60% ад агульнай колькасці ў краіне[4]), праз якія на беларускім рынку збывалася звыш 75% паліва[5]. З 7 чэрвеня 2001 г. пасаду кіраўніка займае Аляксандр Ляхаў[6].

Дачынныя прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя газаперапрацоўчага завода ў Рэчыцы, навукова-даследніцкага інстытута нафты, 6 абласных і 2 сталічныя дачынныя прадпрыемствы пастаўкі нафтапрадуктаў, мае наступны шэраг падпарадкаваных прадпрыемстваў: «Беларуснафта-Асобіна» (Камунар, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць), «Беларуснафта-Сібір» (горад Губкінскі, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Уральская федэральная акруга, Расія; з 2007 г.[7]), «Ліданафтапрадукт» (Гродзенская вобласць), «Пухавічынафтапрадукт» (Мар'іна Горка, Мінская вобласць), «Сейсматэхніка»[8].

Айчынная здабыча[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2016 г. ўпершыню ў гісторыі нафтавай прамысловасці Беларусі на Рэчыцкім радовішчы пачалася прамысловая здабыча нафты са сланцавых парод. Дзякуючы новым тэхналогіям цяпер праз новую свідравіну здабываюць 20 тон нафты ў суткі. А агульная колькасць можа скласці да 700 тысяч тон, што адпавядае 3% таго аб'ёму нафты, які Беларусь штогод імпартуе з Расіі[9].

Замежная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Венесуэла[правіць | правіць зыходнік]

15 лютага 2007 г. пачалося бурэнне першай свідравіны на падставе вывучэння нафтазапасаў геолагамі прадпрыемства ў вадазборы ракі Арынока[10] (316 млрд. барэляў, большасць у блоку Хунін-1 з 4 блокаў[11]). 28 сакавіка пацвердзілася наяўнасць нафты ў блоку Хунін-1. Адбылося падпісанне Статуту сумеснага з урадавай Венесуэльскай нафтавай карпарацыяй (ВНК) сейсмаразведачнага прадпрыемства «Сісміка Белавенесаляна»[12] (горад Матурын, штат Манагас). Доля беларускага боку склала 40%[13]. У чэрвені пачалася зборка 5[14] вібрацыйных крыніц[15] СВ-30/120М. На 14 лістапада прабурылі 2 свідравіны[16]. Пры канцы месяца «Сісміка БелаВенесаляна» прайшло рэгістрацыю. 9 снежня адбылося заснаванне сумеснага з ВНК нафтаздабыўнога прадпрыемства «Петралера БелаВенесаляна» (радовішча Гуара, штат Ансаатэгі)[17], у якім доля беларускага боку склала 40%[18]. СП атрымала радовішчы Гуара Эстэ і Лагамедыя. Да канца года прабурылі 3 свідравіны[19].

У студзені 2008 г. пачалася нафтаздабыча[20]. На 1 красавіка г. на 2 СП працавала звыш 50 беларускіх супрацоўнікаў. Дагэтуль скончылася вывучэнне трох дадатковых радовішчаў[21] на пляцоўцы Баяка ў поясе Арынока, у цэнтральнай частцы Венесуэлы[22]. 27 чэрвеня штодзённая нафтаздабыча дасягнула 5 тыс. барэляў[23]. За 2008 год нафтаздабыча перавысіла 680 тыс. тон[24].

За 1-е паўгоддзе 2009 г. здабыча склала 240 тыс. т. 2 ліпеня 2009 г. СП «Петралера БелаВенесаляна» перадалі тры новыя нафтарадовішчы. Тады ж адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Інтэвеп»[25] (Венесуэльскі інстытут нафтавых тэхналогій; горад Лос Тэкес, штат Міранда). 4 жніўня «Беларуснафта» прыпыніла распрацоўку Хунін-1[26]. На 8 верасня «Петралера БелаВенесаляна» здабыла першы млн. т. нафты[27].

На 12 сакавіка 2010 г. «Петралера БелаВенесаляна» здабыла 1,5 млн. т. нафты і больш як 450 млн. кубічных метраў спадарожнага газу. У валоданні СП знаходзілся 175 дзейных свідравінаў, у тым ліку 4 фантанныя[28]. 16 сакавіка штодзённая нафтаздабыча дасягнула 14 тыс. барэляў[29]. 17 сакавіка СП атрымала ў распрацоўку 6 газарадовішчаў ва Усходне-Венесуэльскім басейне[30]. На 22 сакавіка чысты прыбытак «Беларуснафты» за 3 гады працы ў Венесуэле склаў 105 млн $[31]. У 1-ым паўгоддзі «Беларуснафта» паставіла 240 тыс. т. венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласць)[32]. 20 верасня «Сісміка БелаВенесаляна» скончыла абследаванне радовішча Мантэкаль і прыступіла да трохмернай сейсмаразведкі Петраседэнья[33]. 16 кастрычніка адбылося падпісанне Статуту сумеснага з ВНК прадпрыемства «Сервісіа БелаВенесаляна» для бурэння і рамонту свідравінаў [34]. За 2010 г. СП здабыла 750 тыс. т. нафты і 515 млн. куб. м. спадарожнага газу[35]. За 2008-2010 гг. здабыча перавысіла 2 млн. т. нафты. У 2010 г. 2 беларускія брыгады выканалі 44 падземныя і капітальныя рамонты свідравін, што забяспечыла дадатковую здабычу 21,6 тыс. т. нафты.

22 сакавіка 2011 г. «Петралера БелаВенесаляна» атрымала 2 дадатковыя нафтарадовішчы Сентра блок 8 і Лагунілас блок 12 на захадзе Венесуэлы ля возера Маракайба[36]. На 5 кастрычніка адрамантавалі 70 свідравінаў. 10 кастрычніка «Сісміка БелаВенесаляна» скончыла сейсмаразведку плошчы Петраседэнья і прыступіла да Петрамакарэа[37].

Іран[правіць | правіць зыходнік]

5 мая 2007 г. улады Ірана ўхвалілі разлік прадпрыемствам распрацоўкі нафтарадовішча Джафейр у сумежнай з Іракам паўднёва-заходняй вобласці Хузестан[38]. Радовішча знаходзілася за 30 кіламетраў на ўсход ад іншага радовішча Азадэган і за 70 км на паўднёвы захад ад горада Ахваз. Яно складала 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню. Запасы ацэньваліся ў 2,1 млрд. барэляў[39] (300 млн. тон). 5 верасня ў Іране адбылося падпісанне з Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (НІНК) дагаворы на распрацоўку радовішча, што прадугледжвала бурэнне разведаных нафтаносных слаёў і геолагаразведку новых[40]. У кастрычніку бакі стварылі сумеснае прадпрыемства (СП) «Белпарс Петролеюм»[41], што працавала паводле дагаворы выкупу. Тады ж падпісалі трохбаковую дагавор аб распрацоўцы радовішча з удзелам «Петраіран Дэвелапмент»[42]. 9 снежня 2008 г. бакі дамовіліся аб перадачы ў распрацоўку СП новага пласта Фахліян у радовішчы Азадэган. Тады ж у Гомелі адбылося падпісанне пагаднення з прыватным прадпрыемствам «Сепанта Інтэрнэшнл» аб суправаджэнні бурэння нафтасвідравін[43]. 4 мая 2009 г. дадалася дамова з «Петра Парс» на трохмерную сейсмаразведку 20 спецыялістамі на радовішчы Банд-э-Каркхех з ахопам 874 квадратных км[44]. На 25 жніўня 2010 г. на Джафейры прабурылі 4 свідравіны[45]. Прамысловая нафтаздабыча распачалася пасля кастрычніка[46] і дасягнула 2,8 тыс. барэляў у дзень[47].

29 сакавіка 2011 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўвёў супраць «Беларуснафты» за нафтараспрацоўку ў Іране 4 забароны на:

  1. падтрымку экспарту ад Экспартна-імпартнага банка ЗША,
  2. атрыманне экспартнай ліцэнзіі ад ураду ЗША,
  3. атрыманне ад прыватнага амерыканскага банку пазыкі больш як на 10 млн. $ цягам года,
  4. падпісанне дамоў з урадам ЗША[48].

16 жніўня прадпрыемства спыніла здабычу ў краіне[49], а Дзярждэп ЗША вырашыў спыніць дзеянне санкцый[50].

5 лютага 2013 г. на прэс-канферэнцыі ў Мінску іранскі пасол у Беларусі Махамад Рэза Сабуры паведаміў, што рэалізацыя праекта па здабычы Беларуссю нафты на радовішчы Джафэйр поўнасцю спынена[51].

Эквадор[правіць | правіць зыходнік]

Намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі Пётр Поўжык паведаміў, што прадпрыемства пачало здабычу нафты ў Эквадоры на радовішчы «Армадыльё» (блок 55). У ходзе рэалізацыі праекта выкананы геалагічныя даследаванні на аснове даных сейсмаразведкі, спраектаваны і пабудаваны інжынерныя камунікацыі. «На аснове даных, атрыманых у выніку апрацоўкі сейсмічнай здымкі 3D, спецыялісты «Беларуснафты» рэкамендавалі да бурэння тры свідравіны»[52].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Наталля Кароткая «Беларуснафта» сумесна з амерыканскай кампаніяй «Радыял Дрылінг» выпрабоўвае новую тэхналогію ўскрыцця пласту на беларускіх радовішчах. Эканоміка. БелаПАН. Праверана 11 красавіка 2012.
  2. Ганна Кот Беларусь і Венесуэла прадоўжаць супрацоўніцтва ў арганізацыі здабычы нафты на блоку Хунін-1. Эканоміка. БелТА. Праверана 5 красавіка 2012.
  3. Ірына Аніскевіч ТАА «Беларуснафта-Украіна» будзе створана на тэрыторыі Украіны. Эканоміка. БелТА. Праверана 5 красавіка 2012.
  4. Правапераемнікам філіяла ВА «Беларуснафта» ў Заходняй Сібіры стала ТАА «Беларуснафта-Сібір». Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 5 красавіка 2012.
  5. Ганна Кот «Беларуснафта» абмежавала водпуск аўтамабільнага паліва за наяўны разлік на АЗС. Эканоміка. БелТА. Праверана 5 красавіка 2012.
  6. Гендырэктар «Беларуснафты» вызвалены ад займаемай пасады. Хартыя’97. Праверана 6 красавіка 2012.
  7. Валерый Сідорчык Беларускі нафтавы сэрвіс у Расіі пачало прадстаўляць ТАА «Беларуснафта-Сібір». Эканоміка. БелТА. Праверана 5 красавіка 2012.
  8. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2006 г. №576 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 красавіка 2012.
  9. Беларусь пачала здабычу нафты са сланцавых пародаў
  10. Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» адкрыла ў Венесуэле сваё прадстаўніцтва. Радыё «Беларусь». Праверана 10 красавіка 2012.
  11. Аліна Грышкевіч У Венесуэле высока ацэньваюць узровень разведачных работ беларускіх нафтавікоў. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  12. Геолагі прадпрыемства «Беларуснафта» атрымалі першыя вынікі разведкі блоку «Хунін 1» у басейне ракі Арынока ў Венесуэле. Радыё «Беларусь». Праверана 10 красавіка 2012.
  13. «Беларуснафта» ўнясе 20 тысяч долараў у беларуска-венесуэльскае СП. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 10 красавіка 2012.
  14. Мілена Ануфрыёнак Беларускія спецыялісты пачалі работу ў СП «Сейсмавенбел» у Венесуэле. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  15. Спецыялісты вытворчага аб'яднання «Беларуснафта» выехалі ў Венесуэлу для вывучэння магчымасцей здабычы нафты на прапанаваных гэтай краінай радовішчах. Радыё «Беларусь». Праверана 11 красавіка 2012.
  16. Мілена Ануфрыёнак СП «Сейсмавенбел» пачало правядзенне тапаграфічных работ у басейне ракі Арынока ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  17. Вячаслаў Будкевіч Завяршыўся візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу. Эканоміка. БелаПАН. Праверана 11 красавіка 2012.
  18. Лукашэнка адчыніў сумеснае прадпрыемства па здабычы нафты ў Венесуэле. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 11 красавіка 2012.
  19. Гомельскае ААТ «Сейсматэхніка» планіруе паставіць у Венесуэлу пяць вібракрыніц для сейсмаразведкі. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  20. Беларуска-венесуэльскае СП па нафтаздабычы ў 2011 годзе можа атрымаць у карыстанне радовішча газу. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  21. «Беларуснафта» накіруе на СП у Венесуэле спецыялістаў па сэрвіснаму абслугоўванню нафтавых свідравінаў. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  22. Андрэй Смірноў Беларускія спецыялісты прымуць удзел у разведцы радовішчаў нафты ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  23. Аліна Грышкевіч Беларусь і Венесуэла заключылі кантракты па будаўніцтву газавых сетак у горадзе Барынас. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  24. Першая свідравіна прабураная беларусамі ў Венесуэле. БелТА. Наша Ніва. Праверана 11 красавіка 2012.
  25. Мілена Ануфрыёнак Беларуска-венесуэльскаму СП перададзены тры новыя нафтавыя актывы. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  26. Беларусь прыпыняе нафтавы праект у Венесуэле «Хунін-1». Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 11 красавіка 2012.
  27. Уга Чавес прыбыў у Беларусь. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  28. Валерый Сідорчык «Беларуснафта» ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  29. Валерый Сідорчык Да візіту прэзідэнта Беларусі ў Венесуэлу. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  30. Тамара Даўгалюк Беларусь і Венесуэла створаць СП па нафтаваму сэрвісу. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  31. Таццяна Паляжай А.Лукашэнка запатрабаваў, каб усе беларуска-венесуэльскія праекты пачалі працаваць да 1 ліпеня 2011 года. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  32. Марына Носава Аб'ём вытворчасці ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці ўпаў на 32,8%. Эканоміка. БелаПАН. Праверана 11 красавіка 2012.
  33. Алена Германовіч Сейсмаразведнікі венесуэльска-беларускага прадпрыемства пачалі работы на новай плошчы па методыцы 3D. Эканоміка. БелаПАН. Праверана 11 красавіка 2012.
  34. Таццяна Каравянкова Паводле вынікаў візіту Уга Чавеса ў Беларусь падпісаны шэраг дакументаў. Эканоміка. БелаПАН. Праверана 11 красавіка 2012.
  35. Беларусь павялічыць здабычу нафты ў Венесуэле. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 11 красавіка 2012.
  36. Два нафтавыя радовішчы ў Венесуэле далучаны да СП «Петралера БелаВенесаляна». Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  37. Алена Германовіч У 2012 годзе венесуэльска-беларускае СП планіруе здабыць 1,5 млн. тон нафты. Эканоміка. БелаПАН. Праверана 11 красавіка 2012.
  38. Сяргей Кузняцоў Беларусь у пошуках нафты ў Іране і Азербайджане. У свеце. Звязда, № 89, 25954. Праверана 6 красавіка 2012.
  39. Аліна Грышкевіч Іран зацікаўлены ў пашырэнні беларускай прысутнасці на іранскім нафтавым рынку. Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 6 красавіка 2012.
  40. Беларусь падпісала з Іранам кантракт на здабычу нафты на радовішчы Джафейр. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  41. Мілена Ануфрыёнак «Беларуснафта» планіруе ў 2008 годзе пачаць здабычу нафты на іранскім радовішчы Джафейр. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  42. Людміла Сац Беларусь і Іран паскораць рэалізацыю сумесных інвестпраектаў. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  43. Валерый Сідорчык «Беларуснафта» і іранская Sepanta International заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  44. Валерый Сідорчык «Беларуснафта» і іранская кампанія PPI падпісалі кантракт на правядзенне сейсмаразведачных работ. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  45. Ірына Аніскевіч Беларусь за 10 гадоў планіруе здабыць у Іране 9,3 млн.т нафты. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  46. Уладзімір Васількоў Беларусь можа пачаць здабычу нафты ў радовішчы Джафейр у кастрычніку - пасол Ірана. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  47. Беларусь спыняе здабычу нафты ў Іране. Эканоміка. Радыё «Свабода». Праверана 6 красавіка 2012.
  48. «Беларуснафта»: санкцыі ЗША абцяжараць рэалізацыю замежных праектаў. Радыё «Свабода». Праверана 6 красавіка 2012.
  49. «Беларуснафта»: Беларусь выходзіць з праекту па здабычы нафты ў Іране. Радыё «Свабода». Праверана 6 красавіка 2012.
  50. Злучаныя Штаты Амерыкі знялі санкцыі з «Беларуснафты»
  51. Наша Ніва. — 2013. — № 5 (794). — 6 лютага. — С. 2.
  52. «Беларуснафта» пачала здабычу нафты ў Эквадоры