Вуліца Гагарына (Магілёў)
| Вуліца Гагарына Магілёў | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Горад | Магілёў |
| Раён | Кастрычніцкі раён |
| Працягласць | 1680 м |
| Назва ў гонар | Юрый Аляксеевіч Гагарын |
Вуліца Гагарына (руск.: улица Гагарина) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва. Размешчана ў Задняпроўскім жылым раёне, у Кастрычніцкім раёне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова насіла назву Лагерная. Названая ў 1961 годзе ў гонар Ю. А. Гагарына.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Пушкінскім праспектам, з паўднёвага захаду прымыкаюць вуліцы Дзям'яна Беднага, Герцэна, Крылова, бульвар Непакорных, завяршаецца скрыжаваннем з праспектам Шміта на плошчы Гагарына. Даўжыня вуліцы складае каля 1680 м.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў, забудавана 5-9-павярховымі жылымі дамамі. На ўчастку ад Пушкінскага пр. да бульвара Непакорных захавалася забудова прыватнымі жылымі дамамі. Да вуліцы прымыкаюць мікрараёны Задняпроўе 1 і Задняпроўе 4.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гагарина улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх