Помбія (сафары-парк)
Помбія | |
---|---|
Заснаваны | 1976 |
Знаходзіцца | Помбія, П’емонт |
Каардынаты | 45°39′00″ пн. ш. 8°38′00″ у. д.HGЯO |
Плошча | 400 тыс. |
Відаў | 600 |
Дырэктар | Арфэа Трыберці |
Вэб-сайт | safaripark.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помбія Сафары-парк — сафары-парк, заапарк і парк забавак у муніцыпалітэце Помбія, П’емонт, паўночная Італія, створаны Анджэла Ламбардзі ў 1976 годзе; займае плошчу ў 400 тысяч м².
Сафары-парк мае дамову аб супрацоўніцтве з факультэтам ветэрынарнай медыцыны Турынскага ўніверсітэта па правядзенні шэрагу навукова-даследчых праектаў па, у прыватнасці, паталогіі сельскагаспадарчых жывёл і прадухіленні вымірання рэдкіх відаў[1]. Усяго на тэрыторыі парку насяляе больш за 600 відаў жывёл.
Парк адметны ў тым ліку пражываннем у ім пары белых львоў (альбіносаў), у якіх нараджаліся белыя львы ў 2004[2] і 2006 гадах[3]. У ліпені 2011 года пры сафары-парку быў заснаваны некамерцыйны фонд Sos Elephants, мэтай якога з’яўляецца захаванне папуляцыі Elephas maximus borneensis[4].
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Леў (Panthera leo)
-
Барадатая кугакаўка (Strix nebulosa)
-
Гепард (Acinonyx jubatus)
Зноскі
- ↑ Live events description Архівавана 2 студзеня 2014.
- ↑ Repubblica.it 2006
- ↑ unannoinpiemonte.com
- ↑ La Stampa 2014
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Pombia Safari Park