Страус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Страус
Afrikanischer strauss.jpg
Самец страуса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Struthio camelus Linnaeus, 1758

Падвіды
Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174375
NCBI  8801
EOL  1178371
FW  223891

Афрыканскі страус (Struthio camelus) — бяскілевая нялётная птушка, адзіны сучасны прадстаўнік сямейства страусавых (Struthinodae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Яго навуковая назва ў перакладзе з грэчаскай азначае «верабей-вярблюд».

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Афрыканскі страус — самая буйная з сучасных птушак: яго рост дасягае 270 см, маса да 175 кг. Самец большы за самку.

Страус мае шчыльны целасклад, доўгую шыю і невялікую сплошчаную галаву. Дзюба прамая, плоская, з рагавым «кіпцюром» на наддзюб'і, даволі мяккая. Вочы вялікія — самыя буйныя сярод наземных жывёл, з густымі вейкамі на верхнім павеку. Кожнае вока памерам з мозг. Ротавая шчыліна даходзіць да вачэй.

Страусы — нялётныя птушкі. Для іх характэрна поўная адсутнасць кіля і слабаразвітая грудная мускулатура; шкілет не пнеўматычны, за выключэннем сцегнавой косткі. Крылы ў страусаў недаразвітыя; два пальцы на іх канчаюцца кіпцюрамі, або шпорамі. Заднія канечнасці доўгія і моцныя, усяго з двума пальцамі. Адзін з пальцаў заканчваецца падабенствам рагавога капыта — на яго птушка абапіраецца пры бегу.

Апярэнне ў страуса мяккае і кучаравае. Пёры растуць па ўсім целе больш-менш раўнамерна, птэрыліі адсутнічаюць. Будова пяра прымітыўная: бародкі амаль не счэплены адна з адной, таму шчыльных пласцінак-пацерак не ўтвараюць. Не апераны галава, шыя і сцёгны. На грудзях таксама маецца голы ўчастак скуры, грудны мазоль, на які страус абапіраецца, калі кладзецца. Колер апярэння ў дарослага самца чорны; пёры хваста і крылаў белыя. Самка страуса афарбаваная аднастайна — у шаравата-бурыя колеры; пёры крылаў і хваста — брудна-белыя.

Страус — адзіная сучасная птушка, у якой ёсць мачавы пузыр.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Афрыцы, раней трапляўся (да 1941) у Сірыі і на Аравійскім п-ве (вынішчаны).

Жыве ў пустынях і стэпах, зрэдку з зараснікамі кустоў.

Страус утварае некалькі падвідаў, якія адрозніваюцца памерамі, колерам скуры на шыі, некаторымі біялагічнымі рысамі — лікам яек у кладцы, наяўнасцю ў гняздзе подсцілу, будовай шкарлупіны яйка.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Палігам. Трымаецца групамі да 5—6, радзей да 30—40 птушак.

3—6 самак адкладваюць 6—8 яец (самыя вялікія з птушыных) у агульнае гняздо. Дыяметр яйка афрыканскага страуса можа дасягаць 15—18 см.

Вывадкавая птушка.

Расліннаедныя.

Развядзенне[правіць | правіць зыходнік]

Разводзяць на фермах (дзеля пёраў для ўпрыгожанняў і мяса).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]