Порт-Блэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Порт-Блэр
хіндзі: पोर्ट ब्लेयर
англ.: Port Blair
Краіна
Саюзная тэрыторыя
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
16,64 км²
Вышыня цэнтра
17 ± 1 м[1]
Тып клімату
трапічны
Насельніцтва
100 608 чалавек (2011)
Шчыльнасць
6046,15 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
3192
Паштовыя індэксы
744101
Порт-Блэр на карце Індыі
Порт-Блэр (Індыя)
Порт-Блэр

Порт-Блэр (англ.: Port Blair вымаўленне  хіндзі: पोर्ट ब्लेयर) — горад на востраве Паўднёвы Андаман, сталіца і найбуйнейшы населены пункт саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат у горадзе трапічны, вільготны, з адносна сухім сезонам у студзенікрасавіку. У год выпадае 3100—3150 мм, сярэднямесячная тэмпература ад +25,5°С да +28,0 °C (сярэднегадавая — +26,4 °C).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1789 годзе ўлады Бенгаліі заснавалі выпраўленчую калонію на востраве Чэтэм у паўднёва-ўсходнім заліве Вялікага Андамана, названую Порт-Блэр, у гонар лейтэнанта Арчыбальда Блэра, брытанскага марскога афіцэра з Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. Праз два гады калонію перанеслі на паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Вялікага Андамана і пераназвалі ў Порт-Корнуаліс, у гонар адмірала Уільяма Корнуаліса. У калоніі было шмат захворванняў і высокая смяротнасць, таму ўлады закрылі калонію ў маі 1796 года.

У 1940-х гг у Порт-Блэры размяшчалася штаб-кватэра Індыйскай нацыянальнай арміі пад кіраўніцтвам Субхаса Чандры Боса, з 1943 па 1945 гады тэрыторыя была акупавана Японіяй.

Горад пацярпеў ад цунамі, выкліканага снежаньскім землетрасеннем 2004 года, аднак у дастатковай ступені захаваўся і выкарыстоўваўся як база для аказання дапамогі пацярпелым на архіпелагу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2011 года, у Порт-Блэры пражывала 100 608 чалавек.[2]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У наш час у горадзе развіта суднабудаванне і рыбалоўства, працуе лесаперапрацоўчы завод. Порт-Блэр вядомы таксама саматужнымі вырабамі з розных матэрыялаў (дрэва, скура, металы).[3]

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Порт-Блэр папулярны сярод турыстаў, побач з горадам размешчаны беласнежныя пляжы, у горадзе знаходзяцца буйны дайвінгавы цэнтр, а таксама антрапалагічны, лясны і марскі музеі.[4] Будынак былой турмы выкарыстоўваецца як турыстычны атракцыён.

Зноскі