Саюзныя тэрыторыі Індыі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Саюзныя тэрыторыі ў Індыі — адзін з відаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. У адрозненне ад штатаў гэтыя адзінкі не маюць губернатараў і кіруюцца непасрэдна федэральным урадам.
На пачатак 2006 г. у краіне афіцыйна існавала сем саюзных тэрыторый:
- Андаманскія і Нікабарскія астравы
- Чандыгарх
- Дадра і Нагар-Хавелі
- Даман і Дыу
- Лакшадвіп
- Нацыянальную сталічную акругу Дэлі
- Пудучэры
Пры гэтым Дэлі атрымаў статус Нацыянальнай сталічнай акругі ў 1991 г., а ў наш час дамагаецца статусу штата.