Похвістнева
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Похвістнева (руск.: Похвистнево) — горад (з 1947 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Похвістнеўскага раёна Самарскай вобласці. Насельніцтва 28,3 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1888 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Кінель (прыток ракі Самары), за 159 км ад абласнога цэнтра горада Самара, за 5 км ад мяжы з Арэнбургскай вобласцю. Чыгуначная станцыя на лініі Самара — Уфа Куйбышаўскай чыгункі.
Машынабудаўнічае АТ «Аверс М», вытворчасць будматэрыялаў, горхарчакамбінат, камбікормавы завод, масларобны завод, элеватар.