Перайсці да зместу

Пражскі мір (1635)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пражскі мір
Дата падпісання 30 мая 1635
Месца падпісання

Пражскі мір (ням.: Prager Frieden) — мірны дагавор, заключаны 30 мая 1635 года ў час Трыццацігадовай вайны ў Празе паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынандам II Габсбургам і пратэстанцкімі князямі імперыі. Яго ўмовамі прадугледжвалася адмена Эдыкта аб рэстытуцыі і вяртанне да Аўгсбургскага міру. Акрамя таго, было ўзгоднена аб'яднанне арміі імператара і армій германскіх князёў у армію Свяшчэннай Рымскай імперыі. На стварэнне кааліцый паміж князямі была накладзена забарона, а кальвінізм быў легалізаваны. Прынцып cujus regio, ejus religio быў навечна ўсталяваны ў межах імперыі. У абмен на рэлігійныя саступкі Фердынанд атрымаў альянс лютэранскіх князёў у дапамогу ў сваёй барацьбе як са шведамі, так і з чаканым умяшаннем Францыі ў Трыццацігадовую вайну. Фактычна Пражскі мір завяршыў грамадзянскую і рэлігійную вайну паміж дзяржавамі, якія ўваходзяць у Свяшчэнную Рымскую імперыю, пасля чаго Трыццацігадовая вайна працягвалася ў якасці барацьбы супраць дамінавання Габсбургаў у Еўропе.