Фердынанд II Габсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фердынанд II
ням.: Ferdinand II
Фердынанд II
Greater Coat of Arms of Rudolf II, Matthias and Ferdinand II, Holy Roman Emperors.svg
сцяг
Кароль Чэхіі
сцяг
6.06.1617 — 19.08.1619
Каранацыя 29.06.1618
Папярэднік Маціяш II
Пераемнік Фрыдрых I
30.11.1620 — 15.02.1637
Папярэднік Фрыдрых I
Пераемнік Фердынанд III
сцяг
Кароль Венгрыі
сцяг
18.05.1618 — 15.02.1637
Каранацыя 1.07.1618
Папярэднік Мацвей
Пераемнік Фердынанд III
Рымскі кароль
28.08.1618 — 15.02.1637
Папярэднік Мацвей
Пераемнік Фердынанд III
сцяг
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
сцяг
20.03.1619 — 15.02.1637
Папярэднік Мацвей
Пераемнік Фердынанд III
 
Адукацыя
Дзейнасць арыстакрат
Нараджэнне 9 ліпеня 1578(1578-07-09)
Грац
Смерць 15 лютага 1637(1637-02-15) (58 гадоў)
Вена
Пахаванне Імператарскі склеп, Вена, Аўстрыя
Род Arms of Counts of Habsbourg.svg Габсбургі
Бацька Карл II
Маці Марыя Ганна Баварская
Жонка Марыя Ганна Баварская
Элеанора Ганзага
Дзеці Фердынанд III
 
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна

Фердынанд II (ням.: Ferdinand II; 9 ліпеня 1578 — 15 лютага 1637) — кароль Чэхіі: 6 чэрвеня 1617 — 19 жніўня 1619 года (1-ы раз) (каранацыя 29 чэрвеня 1618 года), з 13 лістапада 1620 года (2-гі раз), кароль Венгрыі з 18 мая 1618 года (каранацыя 1 ліпеня 1618 года). Рымскі кароль з 28 жніўня 1618 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 20 сакавіка 1619 года, з дынастыі Габсбургаў. Унук Фердынанда I, сын эрцгерцага Штырыі Карла II і Марыі Баварскай.

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Фердынанд рана страціў бацьку і выхоўваўся ў дзядзькі, баварскага герцага Вільгельма. З 1590 года ён навучаўся ў Інгальштацкім універсітэце, дзе выкладалі езуіты. Тут будучы імператар засвоіў самыя строгія правілы веры і самыя ўзнёслыя паняцці пра яго будучае прызначэнне. З ранніх гадоў і да самай смерці Фердынанд лічыў сябе воінам каталіцкай царквы, прызначаным ад Бога аднавіць яе старажытнае вучэнне. У 1595 годзе ён вярнуўся ў Грац, у наступным годзе быў абвешчаны паўналетнім і ўступіў у валоданне сваім Сярэднеаўстрыйскім герцагствам (у склад якога ўваходзілі Штырыя, Карынтыя і Крайна).

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Бюст Фердынанда II у Хельдэнбергу

Па характары Фердынанд быў прыемны свецкі чалавек: добры да набліжаных і міласцівы да слуг, ён лёгка сыходзіўся з людзьмі, быў шчодры, горача любіў музыку і захапляўся паляваннем. Разам з тым гэта быў дзейным і дзелавым кіраўніком, які ніколі не грэбаваў сваімі абавязкамі. Але галоўнай рысай яго натуры была фанатычная прыхільнасць да каталіцтва, якому ён гатовы быў служыць і словам і мячом. Езуіты мелі на яго велізарны ўплыў. Двое з іх заўсёды знаходзіліся ў яго пярэднім пакоі і мелі права ўваходзіць да яго ва ўсякі час, нават уначы, для савета і навучання.

Ледзь прыняўшы ўладу, малады герцаг стаў няўмольна пераследваць пратэстантаў. Усім, хто не жадаў змяняць веравызнанне, Фердынанд прадпісаў пакінуць краіну. Падобна свайму дзядзьку Філіпу II, Фердынанд любіў паўтараць словы: «Лепш пустэча, чым краіна, населеная ератыкамі». Праз некалькі гадоў у аўстрыйскіх уладаннях, дзе раней палова насельніцтва складалася з лютэран і кальвіністаў, не засталося ніводнай пратэстанцкай царквы.

З прычыны таго, што старэйшыя стрыечныя браты Фердынанда, Рудольф II і Мацвей, не мелі сыноў, яго з пачатку XVII стагоддзя сталі разглядаць як іх патэнцыйнага спадчынніка. З кожным годам ён меў усё больш уплыў на імперскія справы. У 1617 годзе Фердынанд быў абраны каралём Чэхіі, а ў наступным годзе ўзыйшоў на венгерскі прастол. Услед за гэтым пачаліся складаныя перамовы з імперскімі князямі аб выбранні Фердынанда імператарам. У гэты момант, у маі 1618 годзе, успыхнула нацыянальнае паўстанне ў Празе, якое паслужыла пралогам да разбуральнай Трыццацігадовай вайны. Даведаўшыся пра пражскія падзеі, Фердынанд стаў дзейнічаць рашуча і цвёрда. Ён загадаў арыштаваць галоўнага саветніка імператара Мацвея кардынала Клезеля, які прапанаваў пайсці на саступкі чэхам. Пасля гэтага стары і слабы Мацвей ужо ні ў чым не замінаў Фердынанду і паслухмяна падпісваў усе яго ўказы.

Трыццацігадовая вайна[правіць | правіць зыходнік]

Тым часам, паўстанне ў Чэхіі было падтрымана пратэстантамі ў самай Аўстрыі. Чэхі пад правадырствам графа Турна рушылі на Вену і ў чэрвені 1619 гады авалодалі яе прадмесцямі. У той жа час аўстрыйскія мяцежнікі захапілі імператарскі палац і запатрабавалі ў Фердынанда абвясціць рэлігійную свабоду. Адзін з адважных правадыроў апазіцыі Танрадэль ухапіўся нават за гузік імператарскай курткі і некалькі разоў пхнуў Фердынанда. У горад як раз уступіў кавалерыйскі атрад, і мяцежнікі былі напалоханы гучным гукам труб.

У жніўні 1619 года, пасля смерці Мацвея, Фердынанд быў абраны імператарам. Ён узыйшоў на прастол пры самых цяжкіх акалічнасцях. Распачатая Трыццацігадовая вайна, якая ішла з пераменным поспехам, так і не скончылася пры яго жыцці. Ён памёр праз два гады пасля Пражскага міру, перадаўшы імперыю свайму сыну Фердынанду III.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонкі:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Маціяс
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі,
Кароль Венгрыі,
Кароль Багеміі

16191637
Пераемнік:
Фердынанд III
Holy Roman Empire crown dsc02909.jpg Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі