Праламленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праламленне

Праламленне, рэфракцыя — з'ява змены напрамку светлавога промня або іншых хваль, якая ўзнікае на мяжы падзелу двух празрыстых, пранікальных для гэтых хваль, асяроддзяў або ў тоўшчы асяроддзя з непарыўна зменнымі ўласцівасцямі. Пераламленне ўласціва для шматлікіх відаў выпраменьвання рознай прыроды, напрыклад, электрамагнітных і гукавых хваль.

Пераламленне ўзнікае, напрыклад, калі скорасць руху хваль у сумежных асяроддзях адрозніваецца. У гэтым выпадку складнік скорасці, паралельны мяжы падзелу, павінен быць аднолькавым да і пасля яе мінання, а сумарнае значэнне скорасці павінна змяніцца ў адпаведнасці з паказчыкам пераламлення. У выніку вугал падзення зыходнага промня і пераломленага промня будуць адрознівацца адзін ад аднаго.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]