Паказчык праламлення

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Паказчык праламлення (абсалютны паказчык праламлення) рэчыва — велічыня, роўная адносінам фазавых скорасцей святла (электрамагнітных хваль) у вакууме і ў дадзеным асяроддзі . Таксама пра паказчык праламлення гавораць і для любых іншых хваль, напрыклад, гукавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паказчык праламлення вызначаецца як адносіна сінуса вугла падзення к сінусу вугла праламлення і залежыць ад частаты электрамагнітных хваль ад нізкіх частот да аптычных і далей, а таксама можа яшчэ болей рэзка змяняцца ў вызначаных абласцях частотнай шкалы. Звычайна маецца на ўвазе аптычны дыяпазон ці дыяпазон, прадугледжаны кантэкстам.

Паказчык праламлення можна выразіць як корань са здабытку магнітнай і дыэлектрычнай пранікальнасцей рэчыва:

У паглынаючых рэчывах дыэлектрычная пранікальнасць утрымвае ўяўную кампаненту , таму паказчык праламлення робіцца камплексным: .

У вобласці аптычных частот, дзе , рэчаісная частка паказчыка праламлення апісвае праламленне, а ўяўная частка  — паглынанне.

Прамень, які падае з вакууму на паверхню нейкага рэчыва, праламляецца мацней за падаючы на яе з другога рэчыва; паказчык праламлення рэчыва, адпаведны праменю, падаючаму на яе з вакууму, называецца абсалютным паказчыкам праламлення ці проста паказчыкам праламлення; гэта і ёсць паказчык праламлення, вызначэнне якога дадзена ў пачатку артыкула. Абсалютны паказчык праламлення ўсякага газу, у тым ліку і паветра, пры звычайных умовах мала адрозніваецца ад адзінкі, таму прыблізна абсалютны паказчык праламлення рэчыва можна вызначыць па яго паказчыку праламлення адносна паветра.

Для вымярэння паказчыка праламлення выкарыстоўваюць ручныя і аўтаматычныя рэфрактометры.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Паказчыкі праламлення некаторых асяроддзяў прыведзены ў табліцы.

Паказчыкі праламления для даўжыні хвалі 589,3 нм
Тып асяроддзя Асяроддзе Тэмпература, °С Значэнне
Крышталі LiF 20 1,3920
NaCl 20 1,5442
KCl 20 1,4870
KBr 20 1,5552
Аптычнае шкло ЛК3 (Лёгкі крон) 20 1,4874
К8 (Крон) 20 1,5163
ТК4 (Цяжкі крон) 20 1,6111
СТК9 (Звышцяжкі крон) 20 1,7424
Ф1 (Флінт) 20 1,6128
ТФ10 (Цяжкі флінт) 20 1,8060
СТФ3 (Звышцяжкі флінт) 20 2,1862[1]
Каштоўныя камяні Алмаз белы - 2,417
Берыл - 1,571—1,599
Ізумруд - 1,588—1,595
Сапфір белы - 1,768—1,771
Сапфір зялёны - 1,770—1,779
Вадкасці Вада дыстыляваная 20 1,3330
Бензол 20—25 1,5014
Гліцэрына 20—25 1,4730
Кіслата серная 20—25 1,4290
Кіслата саляная 20—25 1,2540
Алей анісавы 20—25 1,560
Алей сланечнікавы 20—25 1,470
Алей алівавы 20—25 1,467
Спірт этылавы 20—25 1,3612

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бесцветное оптическое стекло СССР. Каталог. Под ред. Петровского Г. Т — М.: Дом оптики, 1990. — 131 с. — 3000 экз.