Прамова (мовазнаўства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прамова — старажытная мова, з дыялектаў якой шляхам паступовага развіцця ўзнікае група т.зв. роднасных моў або моўных сем’яў. Некаторыя прамовы доюба вядомыя з прычыны захавання пісьмовых помнікаў, напрыклад, лацінская мова як прамова раманскіх моў. У іншых выпадках рэканструююцца (напрыклад, праславянская, праіндаеўрапейская і інш.) метадамі параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Рэканструкцыя прамовы як сістэм заканамерных і семантычных суадпаведнасцей — магчымасць лепей зразумець шляхі эвалюцыі асобных моў, вызначыць адносіны роднасці паміж імі, выйсці за часавыя межы самых старых зафіксаваных тэкстаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхневіч, А. Я. Прамова / А. Я. Міхневіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5.
  • Трубецкой, Н. С. Избранные труды по филологии: переводы с разных языков / Н. С. Трубецкой. — М.: Прогресс, 1987. — 559, [1] c.: нотные ил., портр.