Праспект Пуціна
Праспект Пуціна Грозны, Sheikh-Mansurovskiy district, Akhmatovskiy district, Q4440561, Q21103607, Groznaya | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад |
|
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праспе́кт Пу́ціна (поўная назва: праспект імя У. У. Пуціна; руск.: Проспект имени В. В. Путина) — праспект у горадзе Грозным.
Праспект — галоўная магістраль горада. Да рэвалюцыі гэта была Ме́жавая ву́ліца. Пазней, у гонар перамогі грозненскіх чырвонаармейцаў у баях з белагвардзейцамі ў жніўні 1918 года, яе пераназвалі ў ву́ліцу 11-га жніўня. У 1950-х гадах магістраль стала праспе́ктам Перамо́гі.
5 кастрычніка 2008 года указам прэзідэнта Чачні Рамзана Кадырава яе ізноў пераназвалі. Гэтым разам у гонар другога прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. У гэты дзень праспект адкрылі пасля рэканструкцыі. Падчас яе, па словах службоўцаў, праспекту надалі выгляд 1950-х гадоў: першыя паверхі выклалі натуральным каменем, акрамя таго, выкарысталі чыгуннае ліццё і лепку.
Мэр чачэнскай сталіцы Муслім Хучыяў заявіў, што такім чынам былі адзначаныя «выбітныя заслугі Пуціна ў справе барацьбы з тэрарызмам, узнаўленні эканомікі, сацыяльнай сферы Чачэнскай рэспублікі».
Даўжыня праспекта — 1,3 км. На ім знаходзяцца 26 жылых дамоў, 8 адміністрацыйных і 10 камерцыйных будынкаў.
Цікава
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 1993 года пры дудаеўскім рэжыме ненадоўга праспект Перамогі насіў імя аднаго з ідэёлагаў чачэнскай рэвалюцыі Ісы Арсемікава.