Прускія літоўцы
Прускія літоўцы | |
---|---|
Колькасць | 122 тыс. чал |
Рассяленне | |
Этнічныя мовы | літоўская, нямецкая |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Лютэранства |
Геаграфічна-моўная група | літоўцы |
Блізкія этнасы | літоўцы |
Прускія літоўцы (летувінінкі, малалітоўцы) — асобая група літоўцаў, якая да 1945 года засяляла поўнач і ўсход Усходняй Прусіі — Малую Літву (цяпер Калінінградская вобласць Расіі і Клайпедскі край Літвы).
Паводле германскага перапісу 1890 года яны налічвалі 121 тыс. чал.
У адрозненне ад астатніх літоўцаў, галоўным чынам каталікоў, былі галоўным чынам лютэранамі. Супрацьпастаўлялі сябе іншым літоўцам (літоўцы Вялікай Літвы), якіх яны звалі жамойтамі[1]. Выкарыстоўвалі для літоўскай мовы[2] іншую арфаграфію і гатычны шрыфт, па культуры былі блізкія да немцаў і з'яўляліся актыўнымі германскімі патрыётамі[1].
У 1945 годзе разам з астатнім насельніцтвам Усходняй Прусіі галоўным чынам перасяліліся ў Германію, дзе значна асіміляваліся з немцамі, частка засталася ў Літве.
Зноскі
- ↑ а б Pocyte, S. (2001). "Mažosios ir Didžiosios Lietuvos integracijos problema XIX a. - XX a. pradžioje" (PDF). Sociologija. Mintis ir veiksmas. 1–2: 77–89. ISSN 1392-3358. Архівавана з арыгінала (PDF) 25 лютага 2012. Праверана 2 лютага 2014. (літ.)
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių kalbos dialektologija. Vilnius, 1994, з. 27-28 (Дыялекталогія літоўскай мовы)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта моў Усходняй Прусіі ў 1900 годзе вялікая (ням.) (чырвоны = нямецкая, белы = польская, сіні = літоўская, жоўты = курсніекская, зялёны = незаселеныя або малазаселеныя лясы)
- Christoph Kairies. Das Litauertum in Ostpreußen südlich des Memelstromes im jahre 1921 (ням.)
- Online heritage book Memelland (ням.)