Прэзідэнцкія выбары ў Чадзе (2021)
Выгляд
Прэзідэнцкія выбары 2021 года ў Чадзе адбыліся 11 красавіка. Дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, які адбыў пяць тэрмінаў запар з моманту захопу ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту 1990 года, балатаваўся шосты раз. У той жа дзень апазіцыя падняла на поўначы Чада ўзброенае паўстанне. Папярэднія вынікі, апублікаваныя 19 красавіка, паказалі, што Дэбі перамог у прэзідэнцкай гонцы, набраўшы 79% галасоў. Аднак сам прэзідэнт загінуў 20 красавіка падчас баявых дзеянняў. Пасля ўлада перайшла да ваеннай хунты на чале з яго сынам Махаматам Дэбі Ітна. Было абвешчана, што часовы ўрад будзе дзейнічаць на працягу васемнаццаці месяцаў, а затым у краіне пройдуць новыя выбары.
Кандыдат | Партыя | Галасы | % |
---|---|---|---|
Ідрыс Дэбі | Патрыятычны рух выратавання | 3,663,431 | 79.32 |
Альбер-Пахімі Падаке | Нацыянальнае аб’яднанне за дэмакратыю ў Чадзе | 476,464 | 10.32 |
Лідзія Беасэмда | Партыя за дэмакратыю і незалежнасць | 145,867 | 3.16 |
Фелікс Рамадумнгар Ніальбе | Саюз за абнаўленне і дэмакратыю | 87,722 | 1.90 |
Брайс Мбаймон Гедмбае | Рух патрыятычных чадцаў за рэспубліку | 64,540 | 1.40 |
Балтазар Аладум Джарма | Сацыялістычны рух Чада за абнаўленне | 59,965 | 1.30 |
Салех Кебзаба | Нацыянальны саюз за дэмакратыю і абнаўленне | 47,518 | 1.03 |
Тэафіл Бонгара | Партыя за мітынг і справядлівасць у Чадзе | 34,610 | 0.75 |
Феаіл Ёмбомбэ | Саюз прагрэсіўных працоўных за згуртаванасць | 19,923 | 0.43 |
Нгарледжы Ёрангар | Федэрацыя «Дзеянне за рэспубліку» | 18,693 | 0.40 |
Усяго | 4 618 733 | 100 | |
Крыніца: CENI Архівавана 20 красавіка 2021. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Chad's President Idriss Déby dies 'in clashes with rebels' . BBC News. Праверана 20 April 2021.
- Глава Чада, находящийся у власти более 30 лет, снова победил на выборах . РИА Новости. Праверана 20 April 2021.