Махамат Дэбі Ітна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махамат Ідрыс Дэбі Ітна
фр.: Mahamat Idriss Déby Itno
Participation of Ursula von der Leyen, President of the European Commission, in the 6th European Union Africa Union Summit (cropped).jpg
Старшыня Пераходнага ваеннага савета
з 20 красавіка 2021
Папярэднік пасада заснавана
Ідрыс Дэбі, як прэзідэнт Чада

Нараджэнне 1 студзеня 1984(1984-01-01)[1] (39 гадоў)
Бацька Ідрыс Дэбі
Жонка Q115407359?
Партыя
Дзейнасць ваенны
Род войскаў Узброеныя сілы Чада
Званне Генерал арміі[2]
Бітвы Другая грамадзянская вайна ў Чадзе, Чадская інтэрвенцыя ў Паўночнае Малі, Наступленне на поўначы Чада
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махамат Ідрыс Дэбі Ітна (фр.: Mahamat Idriss Déby Itno; нар. 1 студзеня 1984, Чад) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Чада. Старшыня пераходнага ваеннага савета[3], раней быў намеснікам камандуючага ўзброеных сіл падчас чадскай інтэрвенцыі ў Паўночнае Малі. Сын забітага прэзідэнта Чада Ідрыса Дэбі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паступіў у Аб’яднаную групу ваенных вучэльняў у Чадзе. Пасля прайшоў навучанне ў Францыі, у ваеннай школе Экс-ан-Правансе. Па вяртанні працаваў у Службе бяспекі дзяржаўных устаноў на пасадзе намесніка камандзіра групы інфантэрыі. Першы баявы досвед атрымаў у красавіку 2006 года, калі паўстанцы напалі на сталіцу Чада, а затым удзельнічаў у баявых дзеяннях на ўсходзе краіны разам з генералам Абу Бакрам аль-Саідам, начальнікам жандармерыі. Пасля заканчэння кампаніі Махамату Дэбі было прысвоена званне маёра. Кіраваў войскамі падчас бітвы пры Ам-Даме, дзе атрымаў перамогу над паўстанцамі.

Затым прызначаны камандуючым бранятанкавага падраздзялення. У студзені 2013 года стаў намеснікам камандзіра чадскіх Узброеных Сіл у Малі пад камандаваннем генерала Умара Бікіма. 22 лютага 2013 года кіраваў войскамі ў бітве супраць паўстанцаў у гарах Адрар-Іфарас на поўначы Малі. База паўстанцаў была ліквідавана, вораг панес цяжкія страты, але пры гэтым 26 чадскіх салдат загінулі, у тым ліку Абдэль Азіза Хасана Адама, камадзір спецназа. Махамат узяў на сябе поўнае кіраўніцтва чадскімі войскамі ў Малі і кіраваў аперацыямі супраць паўстанцаў на поўначы[4].

Пасля гібелі бацькі ад рук паўстанцаў «Фронту перамен і згоды ў Чадзе» 20 красавіка 2021 года, камандуючыя ўзброенымі сіламі зрабілі заяву, што выбраны ўрад і парламент Чада распушчаны, створаны пераходны ваенны савет на чале з Махаматам Дэбі, што будзе кіраваць краінай на працягу 18 месяцаў[5].

Зноскі

  1. https://presidence.td/portrait/ Праверана 21 красавіка 2021.
  2. https://presidence.td/declaration-du-conseil-militaire/
  3. [1]
  4. Le général Mahamat Idriss Déby Itno, 29 ans et fils d'idriss Deby, commande la force tchadienne au Mali(недаступная спасылка). bamada.net. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2013. Праверана 20 чэрвеня 2013 года.
  5. Chad's President Idriss Déby dies 'in clashes with rebels'. BBC News.